Более 4 тысяч бычков выращивают на животноводческом комплексе в СУП «Ловжанское»

Сельское хозяйство

Камплектацыя на комплексе завяршаецца

На адзіным жывёлагадоўчым комплексе па адкорме буйной рагатай жывёле, які ёсць у нашым раёне, камплектацыя практычна завершана. Гаворка – пра комплекс СУП «Лаўжанскае», дзе зараз знаходзіцца 4048 галоў жывёлы.

Каб даведацца, як праходзіць камплектацыя, мы адпраўляемся на комплекс, дзе сустракаемся з упраўляючай перыядамі Валянцінай Жыжовай і ветурачом Нінай Рутц. Яны расказалі, што на першым перыядзе знаходзіцца жывёла ва ўзросце ад трох месяцаў і да года, затым бычкоў пераводзяць на другі і трэці перыяды, дзе яны набіраюць да 400 і больш кілаграмаў. З такой вагою жывёла адпраўляецца на Віцебскі мясакамбінат. Як падлічылі эканамісты, сёлета туды здалі 1298 галоў жывёлы.

Паколькі СУП «Лаўжанскае» ўваходзіць у Віцебскую інтэграцыйную структуру, галаўное прадпрыемства дапамагае з камплектацыяй. Старт жывёлагадоўлі даецца на першым перыядзе, таму важна яго скамплектаваць, каб комплекс працаваў. «У гэтым накірунку ў лістападзе зроблена многае, – лічыць Валянціна Жыжова. – Завезена 167 бычкоў з двух сельгаспрадпрыемстваў Чашніцкага раёна. Паступала 54 галавы маладняку з нашай гаспадаркі, а яшчэ 55 з іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна – КУСГП «Ульскі», «Сіроцінскі», ААТ «АграБарвінка» і «Прыазёрны мір», УП «Шумілінскі райаграсэрвіс». Калі падсумаваць гэтыя лічбы, то і атрымаецца агульная колькасць нанова завезеных бычкоў».

У параўнанні з 1 лістападам, калі было 3473 маладняку, зараз яе колькасць павялічылася да 4048 галоў. Жывёлу кормяць сенажом і сіласам. Кармленне двухразовае, на адно з іх трэба каля ста тон сенажу. Маладняк даглядае калектыў комплексу, які налічвае каля сарака чалавек. Гэта аператары па адкорме, заатэхнікі, ветурачы, дэзінфектары, механізатары, вагаўшчыкі, вартаўнікі. Разам з гэтым на прадпрыемстве не стае рабочых рук – патрэбны электрык, зваршчык, інжынер.

На комплексе знаходзяцца не толькі бычкі, але і цёлкі для ўзнаўлення статку. Напрыклад, сёлетнім летам больш за пяцьсот цёлак, якія пасвіліся на палетках, з летне‑пашавага перыяду адправіліся на фермы Рашэтнікі і Мясаедава.

Падчас нашага прыезду на комплекс там ішло ўзважванне цялят, якое праводзіцца штомесячна. За такой работай засталі аператараў па адкорме жывёлы першага перыяду Вольгу Янукову, Марыю Плакунову, Алёну Смажанкову (на здымку). Яны расказалі, што ў кастрычніку мелі 621 грам сярэднясутачных прываг. Спадзяюцца, што ў лістападзе гэта лічба не зменшыцца.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *