Как четыре минуты могут стать тремя годами лишения свободы

Происшествия

4 хвіліны могуць стаць трыма гадамі

Не падумаў, выпіў. На жаль, гэта вельмі часта прыводзіць да злачынстваў. Прычым адказнасць згодна з заканадаўствам можа быць вельмі сур’ёзнай. Усё вышэй сказанае поўнасцю адносіцца да крымінальнай справы, якую нядаўна пачалі расследаваць у раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Вольга (усе імёны зменены па этычных меркаваннях) некалькі год таму пераехала з роднай вёскі ў іншую вобласць, там жыве з сужыцелем. Нядаўна прыехала з Ігарам на малую радзіму, думала забраць астатнія рэчы і пазнаёміць сужыцеля са сваякамі. Спачатку наведалі цёцю Марыну, якая ў апошні час жыла з неднаразова судзімым Аляксеем. Цёця сустрэла багатым сталом. Пасядзелі, выпілі, пасля чаго Марына пайшла да суседкі, а Вольга з Ігарам пайшлі адпачываць.

Аляксей, які выйшаў з дому пакурыць, убачыў аўтамабіль Ігара. «Зганяю на машыне ў магазін за гарэлкай, госці ўстануць – будуць рады», – прамільгнула ў яго галаве. Дзве хвіліны – і ён у магазіне. А ў гэты час дадому вярнулася Марына, убачыла, што няма машыны, і адразу разбудзіла Ігара. Выклікалі міліцыю. Пакуль Аляксей ехаў назад, у вёску спяшаліся супрацоўнікі праваахоўных органаў…

«Учынак Аляксея – гэта ўгон аўтамабіля, – расказвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Людміла Данілава. – Згодна з заканадаўствам мужчына можа пазбавіцца волі тэрмінам да трох год».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *