Вымпелом «За стойкость и мужество в годы Великой Отечественной войны» награждён городской посёлок Освея Верхнедвинского района

80 лет освобождения Беларуси Беларусь помніць

Прызнанне баявога і працоўнага подзвігу

Курган Бессмертия. г.п. Освея.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 44 ад 2 лютага 2024 года 9 населеных пунктаў краіны ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Населеныя пункты ўдастоены ўзнагароды ў сувязі са святкаваннем 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў. Гарады і пасёлкі, узнагароджаныя вымпелам, з’яўляюцца дастойным прыкладам баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Освея — посёлок на берегу Освейского озера.

Сярод узнагароджаных населеных пунктаў – і гарадскі пасёлак Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Перад вайной гарадскі пасёлак Асвея быў цэнтрам раёна на стыку межаў трох рэспублік – Беларусі, Расіі і Латвіі. Асвейскі край у гады вайны стаў месцам асаблівай мужнасці і бязмежнага болю – тут у смяротным супрацьстаянні сышліся абаронцы роднай зямлі і варожыя захопнікі.
На Асвейшчыне з’явіліся адны з першых у Беларусі падполле і партызанскія атрады. Імкнучыся падавіць народнае супраціўленне, фашысты задумалі ператварыць раён у выпаленую пустыню. У выніку бесчалавечнай карнай экспедыцыі “Зімовае чараўніцтва” ў лютым-сакавіку 1943 года ў Асвейскім раёне спалена 158 населеных пунктаў, у агні загінулі 3639 мірных жыхароў, некалькі тысяч загнаны на катаргу і ў лагеры смерці.


Перажыўшы велізарныя страты, Асвея выстаяла, узнялася з попелу і сёння славіцца як адно з найбольш прывабных турыстычных месцаў Беларусі. У памяць аб подзвігу і супрацоўніцтве беларускіх, рускіх і латышскіх партызан і падпольшчыкаў быў насыпаны Курган дружбы.
Нягледзячы на палітычныя буры гэтае месца і цяпер застаецца сімвалам інтэрнацыянальнай барацьбы з фашызмам. Вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” – заслужаная ўзнагарода нескаронага краю.
Да слова. Вымпел «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» быў заснаваны 6 кастрычніка 2004 года указам Прэзідэнта да 60-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сённяшні час вымпелам узнагароджана 36 населеных пунктаў Беларусі. Кожнае з гэтых месцаў стала сапраўднай цытадэллю мужнасці, у якой неверагодную храбрасць праявілі не толькі байцы, але і мясцовыя жыхары.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *