В числе передовиков посевной-2024 — механизатор КУСХП «Улльский» Василий Аглушевич

Сельское хозяйство

«Гэта наша ўдарная сіла»

Любіць родны край і палеткі, умее іх добра апрацаваць, засеяць і ўбраць ураджай, ведае цану хлеба і не баіцца цяжкасцей – так ахарактарызавалі Васіля Аглушэвіча калегі з КУСГП «Ульскі».

Сціплы па натуры, немнагаслоўны Васіль зараз шчыруе на палетках з цямна да цямна. Ды што тут гаварыць – працаваць трэба, гарачая пара, заўважае механізатар. «Гэта наша ўдарная сіла, – кажа пра Васіля Аглушэвіча дырэктар КУСГП “Ульскі” Валянціна Лабейка. – Восенню падняў большую частку зябліва, засеяў 700 гектараў азімых. І зараз старанна шчыруе на МТЗ з сеялкай “Лемкен”. Пры неабходнасці чапляе да свайго трактара чатырохкорпусныя плугі і дапамагае пры ворыве. Яго прозвішча занесена на Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце. Ганарымся нашым перадавіком!».

Васіль Аглушэвіч, які працуе ў гаспадарцы амаль дваццаць гадоў, ведае дакладна, што ўраджай зерневых закладваецца менавіта вясной. Ён залежыць ад глыбіні задзелкі, якасці насення, вільготнасці глебы і многіх іншых фактараў. А яшчэ – ад руплівасці механізатараў. Таму і стараецца выконваць сваю работу надзейна і якасна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *