По следам публикации. Как слово в серце отзовётся

Людзі і лёсы

С. М. Топешко

Як слова ў сэрцы адгукнецца
С. С. Тапешка і С. С. Раманоўская завіталі ў рэдакцыю раённай газеты, каб выказаць нязгоду і нават абурэнне публікацыяй урыўка з кнігі Мікалая Мароза “Папялішча – не тлен”, які быў змешчаны пад загалоўкам “Была і ў Сіпко свая галгофа…”
“Наш бацька, Сяргей Мацвеевіч Тапешка, не працаваў у 1938 годзе ў Шуміліне, — даводзілі яны, — ніякага дачынення да рэпрэсій не мае, і шабляй у Грамадзянскую вайну ён не сек, бо на момант заканчэння вайны яму было ўсяго дзесяць гадоў…”
“Я не меў на ўвазе менавіта вашага бацьку, калі пісаў твор, —  даводзіў сваю праўду аўтар кнігі, — у публікацыі няма імя і імя па бацьку, гэта збіральны вобраз, бо кніга – мастацка-дакументальная…”
Але гэты аргумент не задаволіў нашых гасцей. Дачка і сын С. М. Тапешкі ганарацца сваім бацькам, паважаюць яго памяць і цэняць ягоны кароткі жыццёвы шлях. Яны прынеслі ў рэдакцыю паслужны спіс, выдадзены ўпраўленнем унутраных спраў аблвыканкама, з якога вынікае, што Сяргей Мацвеевіч Тапешка нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Усох Церахаўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1936 годзе палкавой школы асобнага сапёрнага эскадрона 7-й кавдывізіі два гады працаваў упаўнаважаным спецыяльнага аддзела Упраўлення міліцыі НКУС БССР г. Мінска. У Мінску ён закончыў школу міліцыі імя Фрунзе. З 1939 па 1941 год ён працаваў начальнікам пашпартнага стала Бельскага райаддзела Беластоцкай вобласці.
З пачатку вайны і да 1943 года Сяргей Тапешка – чырвонаармеец асобнай мотастралковай брыгады асобага прызначэння НКУС г. Масквы; з лютага па верасень 1942 года ад 4-га ўпраўлення НКУС СССР накіраваны ў партызанскі атрад імя Воранава (Лепельскі і Мінскі раёны); у 1943 годзе пасля заканчэння Куйбышаўскай міжкраявой школы НКУС СССР працуе старшым оперупаўнаважаным аддзела контрразведкі УНКУС “Смерш” Віцебскай вобласці.
У Сіроцінскі (цяпер Шумілінскі) раён Сяргей Мацвеевіч Тапешка накіроўваецца ў 1944 годзе пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Працуе ў нас начальнікам Сіро-цінскага раённага аддзела НКУС да 1947 года. У 1947 годзе яго не стала. Малодшаму сыну Сяргею тады толькі споўніўся год…
Вось такая праўда, якую хочуць расказаць дзеці афіцэра, кавалера ордэна Чырвонай Зоркі, шматлікіх баявых медалёў, пра свайго бацьку.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *