Первый комбайнер-тысячник появился в Шумилинском районе

Актуалии Сельское хозяйство

С. В. Гомонов и первый заместитель председателя райисполкома В. В. Родич

Дзесяць разоў па тысячы
13 жніўня экіпаж УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” –   Сяргей Уладзіміравіч  Гоманаў і Генадзь Аляксандравіч Якаўлеў –  прымалі віншаванні. Нагода важкая – экіпаж першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня. На поле да перадавікоў прыехалі  першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун, дырэктар гаспадаркі У. А. Арлоў.  Экіпажу ўручылі дыплом ад райвыканкама, грашовую прэмію, каштоўны падарунак, а таксама ўдзячны ліст ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Між іншым, Сяргей Гоманаў намалаціў тысячу тон зерня ў дзясяты раз. “Думаю, у гэтым годзе і паўтары тысячы будзе, ураджай добры”, – запэўніў камбайнер. – А ўвогуле гэта перамога не толькі мая, але і дырэктара райаграсэрвісу, і ўсіх спецыялістаў, і калектыву гаспадаркі ў цэлым”.
Тым не менш і В. В. Родзіч, і А. М. Зайцаў, віншуючы камбайнераў, адзначылі, што экіпажу трэба падцягнуць якасць уборкі, што гэтыя ўхвальныя словы – авансам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *