В Шумилинском районе второй комбайнер (смотрите видеосюжет) намолотил тысячу тонн

Актуалии Сельское хозяйство

Николай Корнилов с председателем Шумилинсокго райисполкома Владимиром Куренным и заместителем председателя райисполкома Анатолием Зайцевым

На Бога спадзявайся…
Жніўная гонка вызначае лідараў, і серабро сёлета – у “Прыазёрным міры”.  У панядзелак старшыня райвыканкама У. П. Куранны асабіста павіншаваў экіпаж камбайнераў ААТ “Прыазёрны мір” у складзе Мікалая Карнілава і Арцёма Тарасенкі з намалотам у тысячу тон збожжа.  Паціснуў руку, пажадаў поспеху ў працы, уручыў дыплом і падарунак. Адразу ж даў распараджэнне  даслаць удзячныя лісты райвыканкама жонкам камбайнераў, бо без іх падтрымкі праца мужчын не была б такой плённай.
У гонар зямлі і працы гучалі песні. Камбайнераў віншавалі і намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, і старшыня  Дабейскага сельвыканкама І. І. Шалахава, і вядома, кіраўнік гаспадаркі В. В. Юхнавец — усе, хто палічыў сваім абавязкам прыехаць у гэты дзень на жніўнае поле.
Сам Мікалай Карнілаў заўважыў, што ўборка сёлета цяжкая, шмат палегласці, але спраўляюцца: “Уборка ёсць уборка. Кожная асаблівая, кожная па-свойму цяжкая, — кажа механізатар, — працуем з шасці раніцы і да цёмнага. Самае складанае – дамовіцца з надвор’ем”.  Асабісты вынік камбайнера ў гэтым годзе будзе лепшым, чым у мінулым.
Кіраўнік гаспадаркі заўважыў, што і моладзь гадуецца, набіраецца вопыту, уваходзіць у сілу. Ёсць і далей будзе каму ўбіраць хлеб. Гаспадарка плануюе абагнаць мінулы год па валу і ўраджайнасці зерня.
Уладзімір Пятровіч яшчэ доўга гутарыў з механізатарамі і спецыялістамі. Шчыра дзякаваў за працу, указваў на хібы ў рабоце: “ Нядрэнна ўсе працуюць, а каб не гэтае надвор’е, вынік быў бы яшчэ лепшы. Я думаў, вы заспіцеся зернем, калі чэсна, але такія ўмовы: гектараў 200, напэўна, ляжала? Але і па раёне такая ж сітуацыя.
Шчыра кажучы, на вашых землях не 30, а 50 цэнтнераў з гектара трэба атрымліваць. Не ўсё залежыць толькі ад надвор’я: на Бага спадзявайся, але і сам не здавайся. Глядзіце, вы павінны на галаву, а то і на дзве вышэй за астатніх быць. Пры вашых землях, ды пры такім вопытным кіраўніцтве гэта магчыма. Ды, і галоўнае нават не ў гэтым. Галоўнае, каб вы зарабілі дастойную заработную плату, і каб было ўсё добра.
А так, калі гаварыць у цэлым пра Шумілінскі раён – складаны раён,  Полацкая нізіна. Але ў той жа час няма камянёў, контурнасць палёў вышэй, чым у іншых раёнах – можна спакойна працаваць і вырашыць усе праблемы. Ёсць тэхналогія і яе трэба выконваць. А з такімі людзьмі, як на Шуміліншчыне, я ўпэўнены, усё атрымаецца”, — дзяліўся сваімі думкамі кіраўнік раёна.
Гутарыць-меркаваць добра  – пакуль дождж. У сонечнае надвор’е — не да размоў: часу застаецца ўсё менш, а хлеб на полі яшчэ ёсць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Видеосюжет о награждении Николая Корнилова смотрите на главной странице сайта или на сайте Шумилинского райисполкома.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *