Во что играют настоящие мужчины

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Гульні сапраўдных мужчын
У пятніцу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшло спартыўнае свята “Гульні сапраўдных мужчын”, арганізатарамі якога па традыцыі выступілі аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму, аддзел па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт ГА БРСМ.
За званне лепшых мужчын выйшлі змагацца неаднаразовыя пераможцы фэсту – каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пастаянныя ўдзельнікі – каманды “Райаграсервісу” і Обальскага керамічнага завода, а таксама навічкі – каманда “Лаўжанскага” і зборная вуліцы Юбілейнай. Ініцыятарам стварэння апошняй каманды выступіў настаўнік фізкультуры СШ №1 Алег Асташонак.
Першае выпрабаванне – лёгкаатлетычная эстафета. Са старта – бескампрамісная барацьба. Перамогу вырвалі пажарнікі, якія толькі на 20 секунд апярэдзілі лаўжанцаў, трэцяе месца ў абальчан.
Надало інтрыгі гульням спартыўнае мнагабор’е, дзе спартсменаў чакалі падцягванне, гіра, армрэслінг, скачкі ў даўжыню, катанне шыны на хуткасць. Шчыра кажучы, гарачая барацьба разгарнулася паміж камандамі РАНС і прадстаўнікамі зборнай вуліцы Юбілейнай. Сітуацыя была незразумелай да апошняга моманту. Усё вырашылі лічаныя секунды і балы. Перамогу святкавала каманда РАНС (як адзначылі самі пажарнікі, гэта было для іх справай прынцыпу: атрымаць перамогу ў спартыўнай частцы мерапрыемства), другой стала каманда “Лаўжанскага”, трэцяй – зборная вуліцы Юбілейнай.
Выклікалі інтарэс  “баі пеўнікаў” і спаборніцтвы па перацягванню каната. Лепшыя “байцы” ў “Лаўжанскім”, ОКЗ і “Райаграсервісе”. А вось самыя моцныя мужчыны  – у аддзеле па надзвычайных сітуацыях, яны перацягнулі канатчыкаў “Райаграсервісу” (другое месца) і “Лаўжанскага” (трэцяе).
Кульмінацыяй гульняў стаў конкурс “гусеніца”. Ох, і павесялілі прысутных мужчыны ў гэтым спаборніцтве. Падзенні, спробы зноў і зноў згуртавацца і дзейнічаць як адно цэлае суправаджаліся смехам і задорам. Лепш за ўсіх з такім незвычайным заданнем справіліся пажарнікі, крыху ім уступілі абальчане і лаўжанцы.
І на фінал – жартоўная эстафета: бег у пажарнай касцы з тэнісным шарыкам і ракеткай, з венікам. Тут усе каманды справілі “на выдатна”.
Па выніках усіх конкурсаў прызавая тройка сёлетніх “Гульняў сапраўдных мужчын” наступная: на першым месцы – каманда РАНС, на другім – каманда ААТ “Лаўжанскае”, трэцяе месца – у каманды ОКЗ.
Автор Александр ШЕДЬКО.
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *