Быстрее всего в водочном угаре сгорает любовь и уважение

Общество Президент

“Дайце мне апошні шанс”
19 верасня прайшлі пасяджэнні савета  грамадскага пункта аховы парадку і наглядальнай камісіі.  Узначальваў работу намеснік старшыні райвыканкама А. М.Зайцаў.
Кожны выбірае для сябе… У прынцыпе, бадай, мае рацыю і той, хто кажа: “Што ж я не маю права і чарачку перакуліць? У магазіне ж спіртное прадаецца свабодна”. Выходзіць, адзначыў паўналецце – і маеш, што называецца, “поўнае права”. Вось і на пасяджэнне трапляліся “таварышы”, што маюць тое самае права, а яшчэ  “могуць і не піць зусім, могуць нават працаваць пайсці”. Калі захочуць. І яны так пераканаўча ў гэтым запэўніваюць, што здаецца, і самі пачынаюць верыць. “Дайце мне, — кажа адзін, — апошні шанс, а калі зноў траплю п’яным у міліцыю – у турму саджайце”. Слова сапраўднага мужчыны”. Праўда, іхняе слова як у тым жарце: маё слова, хачу — даю, хачу – назад забяру.
Іншы, не маючы ні працы, ні сям’і, успамінае, які ён быў калісьці знатны шавец, у КБА працаваў, людзі да яго ішлі, залатыя ў цябе рукі, казалі. Так і жыве ўспамінамі, а ўсе вакол павінны ўжо, пэўна, ацаніць і  паспачуваць.
“Добры ж чалавек, каб не гэтая п’янка”, — даводзіцца чуць сёння ледзь ні на кожным кроку. Нехта — проста так сабе добры, іншы — ўмельца адмысловы, другі – сем’янін. І ўсім ім, такім “добрым”, гарэлка жыццё сапсавала. Не спытаўшы дазволу, сама па сабе, нахрапам, гвалтам скруціла і кінула ў бездань.
Нам тут, такім “разумным”, канешне, лёгка павучаць, у нас жа заробак, бадай, разы ў тры большы, чым ягоная пенсія па інваліднасці, мы “ў шакаладзе” проста. А дзе зарабіў інваліднасць? “На зоне”, вядома. Вось так: пайшоў на злачынства, трапіў у турму, загубіў здароўе, дзяржава забяспечыла пенсіяй (пажыццёвай, прычым, хваліцца), а ўсе вакол цяпер хаця б крыху, але вінаватыя ў тым, што не інваліды, што зарабляюць грошы, прыгожа апранутыя і добра пахнуць.
Гарэлка нічога не пакідае пасля сябе. Злізвае, бы языкі полымя на пажары, усё без перабору. Хутчэй за іншых у гэтым агні тлеюць любоў да блізкіх і родных, адказнасць, павага да самога сябе. Чалавек становіцца бесхрыбетным нейкім, быццам без спіннога мозгу застаецца. Алкаголіка выдае нават паходка, вы заўважалі, яна нейкая дробная, як у пабітай сабакі, якая спадзяецца на костку. Але ж, кожны выбірае для сябе…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА
Надрукавана ў №76 ад 25.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *