Чем живёт районный архив

Общество

Важная місія – захоўваць памяць
Дзень архівіста, які адзначаецца 6 кастрычніка, — асаблівае свята, памятная падзея ў жыцці кожнага супрацоўніка архіва, бо кожны работнік укладвае часцінку душы ў сваю карпатлівую і адказную працу.
Асноўная задача архіва — камплектаванне, забеспячэнне захаванасці і выкарыстанне дакументаў па асабоваму саставу з тым, каб задаволіць сацыяльна-прававыя інтарэсы грама-дзян.
Сёння перад архіўнай службай стаіць задача зберагчы ў архіўных дакументах памяць пра нашу шматвяковую гісторыю, забяспечыць захаванне дакументаў не толькі мінулага, але і цяперашняга перыяду.
Адначасова архіў рэалізуе шырокае кола паўнамоцтваў ад арганізацыі справавытворчасці да кантролю за ведамасным захоўваннем дакументаў. Кожны дзень раённы архіў наведваюць жыхары райцэнтра, раёна, прыходзяць лісты з розных куткоў былога Савецкага Саюза. За апошнія пяць год архіў наведалі 1508 чалавек. Выдадзена за гэты перыяд звыш трох тысяч архіўных даведак, копій, выпісак.
Зараз у архіве налічваецца 224 фонды, з іх 2 калекцыі, што налічваюць больш за 16,5 тысячы адзінак захоўвання. Наш раённы архіў захоўвае дакументы па асабоваму саставу пачынаючы з 1944 года. Самыя вялікія фонды ліквідаваных арганізацый — торфапрадпрыемстваў імя Даўмана і “Дабееўскі мох”, Шумілінскай райсельгастэхнікі і іншых. Архівасховішча загружана на 99%, таму архіў мае вялікую патрэбу ў дадатковых плошчах, бо з кожным годам колькасць фондаў павялічваецца.
Вялікая работа праводзіцца і па зваротах грамадзян. Гэта пошук дакументаў, звязаных з разглядам зваротаў. Архівісты дапамагаюць напісаць заявы грамадзянам у той ці іншы архіў, кансультуюць, куды можна звярнуцца за інфармацыяй. Да таго ж супрацоўнікі архіва пастаянна прымаюць удзел у многіх раённых мерапрыемствах.
Усё гэта толькі падкрэслівае неабходнасць службы, патрабуе ад архі-вістаў беражлівых адносін да дакументаў, адчування важнасці місіі захавальнікаў памяці, якую ўсклала на іх дзяржава і грамадства.
В. КОБЗУН,
дырэктар Шумілінскага
раённага архіва.
Надрукавана ў №79 ад 05.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *