Проект «Письма с фронта». Так и не увидел Леонид Тимощенко своего младшего сына…

80 лет Великой Победы Край шумілінскі Людзі і лёсы

Малодшага сына так і не пабачыў

На жаль, усё менш застаецца людзей, каму адрасаваліся лісты з фронту. І каб яны не згубіліся, а былі вечнай памяццю пра страшэнныя гады Вялікай Айчыннай, некаторыя жыхары раёна перадаюць іх у музей.

Так некалькі гадоў таму зрабіў Леанід Мікітавіч Цімошчанка з вёскі Сураўні Мішневіцкага сельсавета. Два пажаўцелыя аркушы паперы, надарваныя, працёртыя ад рук, бо ліст чытаўся тысячу, а, можа, і болей разоў. Яго ведалі на памяць не толькі родныя, але і суседзі. Аркушы — адзіная памяць пра бацьку Леаніда Цімошчанкі Мікіту Захаравіча, які служыў у 239-й стралковай дывізіі. На жаль, пайшоў з жыцця і сын салдата. Але ён многае паспеў расказаць.

Калісьці за Сураўнямі была вёска Баравыя, там і жылі Цімошчанкі. Усе мужчыны вёскі працавалі ў калгасе, рупіўся там на трактары і Мікіта Захаравіч. У чэрвені 1941 года яго забралі на фронт. Сям’я была эвакуіравана ў вёску Войлава на Смаленшчыну, туды і дасылаў салдат лісты. Усе, і дарослыя, і дзеці (у Леаніда былі сёстры Надзя і Нюра, браты Віталь і Міша), чакалі кожны трохкутнічак з фронту, каб даведацца, што іх родны чалавек жывы і здаровы. Вельмі перажывалі за яго — быў жа снайперам.

Малодшы сын Міша нарадзіўся ў канцы 1941 года, калі бацька быў ужо на фронце. Так яны і не пабачыліся. Адзін з лістоў, датаваны 15 красавіка 1942 года, вельмі кароткі і настолькі пацёрты, што складана разабраць словы.

Франтавік паведамляе, што жывы і здаровы. Віншуе ўсю сям’ю з Вялікаднем і жадае здароўя. Яшчэ адзін ліст быў напісаны 5 красавіка 1944 года. На пажаўцелай паперы чытаем:
«Ліст ад мужа і таты Мікіты Захаравіча Цімошчанкі. Добры дзень, дарагія мае, жонка Зіна, дачушкі Надзя і Нюра, сыны Лёня, Віталік і Міша! Пасылаю я вам нізкае сардэчнае чырвонаармейскае прывітанне. Ваш муж і тата, дзякуй богу, жывы і здаровы, чаго і вам жадаю. Зараз знаходжуся на фронце. Ачышчаем нашу зямлю ад карнікаў, ад забойцаў-немцаў.

Дарагія жонка і дзеці, чакайце мяне дадому з Перамогай. Калі магчыма, прышліце мне ў наступным лісце свае фотаздымкі. Вельмі буду чакаць. Нізкі вам паклон. Усіх вас помню і люблю».

У ваенных умовах сям’я так і не знайшла, дзе гэта зрабіць. У канцы 1944 года Зінаіда Дзмітрыеўна Цімошчанка атрымала ліст, у якім паведамлялася, што яе муж Мікіта Захаравіч пра

паў без вестак…

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *