Легко ли получить 100 баллов на экзамене? Рассказывают шумилинские выпускники, у которых это получилось

Молодёжь Образование

Гэта вынік напружанай працы

Тое, што вучоба – штодзённая, складаная і напружаная работа, ведаюць усе.  І найвышэйшая адзнака – заканамерны вынік такой працы. Сёлета ў нашым раёне ёсць выпускніцы  СШ №1 г. п. Шуміліна, якія на цэнтралізаваным экзамене набралі 100 і 99 балаў. Мы сустрэліся з дзяўчатамі і пагаварылі пра іх уражанні, спадзяванні і пра тое, як яны ішлі да гэтага бліскучага выніку.

Аліна КУЧМАРОВА па выніках цэнтралізаванага экзамену па фізіцы набрала  100 балаў.

– Я чакала такі вынік, бо вельмі старанна рыхтавалася да экзамену. Рэпетыцыйныя тэсціраванні здала на 95 і 99 балаў. Вельмі многа займалася самастойна, дапамагала настаўніца Наталля Анатольеўна Бурэль. Літаральна кожны дзень рыхтавалася, карысталася дадатковай літаратурай, – расказала Аліна.

— Ці можна падрыхтавацца да ЦТ толькі з дапамогай школьных падручнікаў?

— Думаю, што можна, калі вучыцца і вучыць прадмет. Але мае падручніка было мала. Я фізікай пачала захапляцца ў 9 класе, мне падабаецца гэтая навука. Мяркую паступаць на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, таму зараз з хваляваннем чакаю вынік ЦТ па матэматыцы, які пакуль невядомы.

Крыўдна, але ўсяго аднаго бала да 100 на ЦЭ па грамадазнаўстве не хапіла Уладзіславе ШЧАРБАКОВАЙ.

— Канешне, за такім вынікам стаіць напружаная вучоба, асабліва апошні навучальны год. Вучылася ў школе, дадаткова займалася з рэпетытарам, праштудзіравала незлічоную колькасць тэстаў, – расказала Улада.

— Ці ведаеш, дзе дапусціла памылку?

— Ведаю, гэта пытанне было ў пачатку тэста. Я да апошняга вагалася паміж двума адказамі. Выбрала, як аказалася, няправільны.

— Куды плануеш паступаць?

— Я выбрала прафесію юрыста. Мару паступаць у БДУ, але будзем глядзець на прахадныя балы.

Пажадаем поспехаў нашым выпускнікам!

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *