Читаем улицы как книги. Уроки истории под открытым небом

80 лет Великой Победы Главное Молодёжь Образование

Чытаем вуліцы, як кнігі.  Урокі гісторыі пад адкрытым небам

Патрыятычнае выхаванне сёння – адно з найважнейшых звёнаў сістэмы выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне ў дзяцей пачуцця гонару за сваю Радзіму, павагі да яе гісторыі, культуры і традыцый, выхавання беражлівых адносін да народнай памяці.

У рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону «Дзіцячы аўтацягнік», які праводзіцца ў перыяд летняй кампаніі, у аздараўленчым лагеры «Дружба» СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка прайшоў дзень «Чытаем вуліцы, як кнігі». Дзеці разам з педагогам-арганізатарам Ірынай Уладзіміраўнай Кучко і выхавальнікамі адправіліся ў займальную экскурсію па вуліцах роднага гарадскога пасёлка, пагрузіліся ў атмасферу мінулага і адкрылі для сябе новыя дзіўныя факты.

У маршрут былі ўключаны вуліцы Ленінская, Зіны Партновай, Сіпко, Кароткіна. Дзеці даведаліся пра паходжанне назваў вуліц, размешчаных на іх адміністрацыйных будынках. Экскурсія стала сапраўдным урокам гісторыі пад адкрытым небам. Дзеці даведаліся шмат новага пра свой родны гарадскі пасёлак, пранікліся яго духам і атмасферай, адчулі гонар за сваю малую радзіму. Мы ўпэўнены, што юныя краязнаўцы яшчэ не раз адкрыюць для сябе новыя старонкі гісторыі, гуляючы па вуліцах Шуміліна, чытаючы іх, як займальныя кнігі.

Наталля ГАРОХАВА, начальнік лагера «Дружба» СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *