Шумилинский РОВД отметил 105-летие создания районной милиции

Главное Закон Общество

Кожны дзень у страі

У мінулую пятніцу, 29 жніўня, у раённым цэнтры культуры ладзіліся ўрачыстасці з нагоды 105-годдзя Шумілінскага РАУС.

На свята «Мір вашаму дому. 105 год разам» сабраліся тыя, для каго забеспячэнне спакою – не проста доўг, але яшчэ і прызванне. Падтрымаць шумілінскіх міліцыянераў прыйшлі родныя і сябры, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Супрацоўнікаў РАУС павіншаваў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, якія зачытаў ад імя кіраўніцтва раёна вітальны адрас. «Сёння ў міліцыі працуюць дастойныя супрацоўнікі, якія ўзброены не толькі ведамі, але і добрай тэхнікай, – адзначыў Мікалай Аляксеевіч. – Мы ўпэўнены, што ў раёне ў нас заўсёды будзе спакойна. Жадаю вам прафесійнага росту, дружнай каманды, новых узнагарод, мірнага неба».

Падзяку старшыні райвыканкама Мікалай Будневіч уручыў участковаму інспектару Фёдару Пастаялкіну,  Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – старшаму ўчастковаму інспектару па справах непаўналетніх РАУС Дар’і Трафімавай.

На свята прыехаў намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама-начальнік крымінальнай міліцыі  Андрэй Краско. Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што шумілінскія міліцыянеры з гонарам спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, перамагаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і ўзнагародзіў многіх супрацоўнікаў РАУС. Нагрудны знак узнагароды упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама за прафесійную ініцыятыву і высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці атрымалі старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Дар’я Кудлаёва і міліцыянер-вадзіцель падраздзялення ізалятара часовага ўтрымання затрыманых асоб Мікіта Анцупаў.

Ганаровыя граматы УУС Віцебскага аблвыканкама за дасягнутыя вынікі ў службовай дзейнасці ўручаны старшаму аператыўнаму дзяжурнаму аператыўна-дзяжурнай службы Андрэю Голуб і начальніку аддзялення крымінальнага вышуку Уладзіміру Казарыну.

Падзячныя лісты начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама за ўзорнае выхаванне дзяцей уручаны Аляксандру і Валянціне Ляпнёвым (бацькам Дар’і Трафімавай), Ігару і Вользе Васілеўскім (бацькам оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Максіма Васілеўскага).

Сваіх калег павіншаваў начальнік РАУС Леанід Навіцкі, пажадаў плёну ў рабоце, здароўя, уручыў ветэранам  і лепшым супрацоўнікам падзякі.

Цёплыя словы падзякі ў адрас ветэранаў адрасаваў старшыня пярвічнай ветэ ранскай арганізацыі Юрый Арлоў.

Шумілінскіх міліцыянераў віншавалі прадстаўнікі сілавых і праваахоўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый. Работнікі раённага цэнтра культуры ў якасці падарунка прыгатавалі канцэрт.

У фае РЦК ладзілася выстава, прысвечаная 105-годдзю шумілінскай міліцыі. Тут можна было пачытаць летапіс, паглядзець фотаздымкі даўніх часоў, сродкі абароны і форму міліцыянераў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *