Жители Шумилино приняли участие в международном марафоне дружбы «Шар добра»

Новости Общество

ДАБРАЧЫННЫ МАРАФОН ДРУЖБЫ «ШАР ДАБРА»

У выхадныя ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Трыа» ў Віцебску прайшла выстава-продаж навагодніх шароў ручной работы і імянных «зорных» шароў у рамках міжнароднага дабрачыннага марафона дружбы «Шар дабра». За дзень было рэалізавана 70 шароў.

Сям’я Коцікавых з Шуміліна спецыяльна прыехала на мерапрыемства. Іх выбар аказаўся сімвалічным: яны набылі шар, падпісаны генеральным дырэктарам ЦК «Віцебск» Глебам Лапіцкім. Коцікавы адзначылі, што выбар быў невыпадковым: Глеб Лапіцкі з’яўляецца членам Савета Рэспублікі, вылучаным ад Шумілінскага раёна.

«Для нас важна было падтрымаць ініцыятыву, якая аб’ядноўвае людзей і дапамагае дзецям», – адзначыла Вольга Коцікава. – Мы не толькі набылі «зорны» шар на сваю ёлку,  але і зрабілі на марафон свой».

Частка навагодніх цацак яшчэ чакае сваіх пакупнікоў. Варта адзначыць, што сярод іх нямала выраблена жыхарамі нашага раёна. Набыць іх можна анлайн на старонцы марафону.

Нагадаем, што сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу дзецям-інвалідам. Сярод запланаваных пакупак – спецыялізаванае сядзенне для купання дзяцей з ДЦП для Мікіты з Міёраў, электрапад’ёмнік для Яны з Глыбокага і вертыкалізатар для Евы.

Алена КАРПУШЭНКА.

На здымку: Каця Коцікава  з «зорнай» навагодняй цацкай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *