80 кг няякаснай прадукцыі – у сметнік. Як у раёне сочаць за бяспекай прадуктаў

Каб у Шумілінскім раёне захоўваліся бяспечныя ўмовы для здароўя людзей, спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі рэгулярна правяраюць магазіны, аб’екты грамадскага харчавання і прыдарожны сэрвіс.
З пачатку года праверылі 31 гандлёвы аб’ект. Найчасцей выяўлялі такія парушэнні, як продаж тавараў з пратэрмінаваным тэрмінам прыгоднасці ці захоўвання, рэалізацыя няякаснай прадукцыі, рэалізацыя тавараў без неабходнай маркіроўкі, адсутнасць кантролю за ўмовамі захоўвання прадуктаў, непарадак на прылеглых тэрыторыях, уваходных групах, у складскіх і вытворчых памяшканнях, парушэнні асабістай гігіены работнікаў (нячыстая спецвопратка, адсутнасць умоў для мыцця рук).
Па ўсіх фактах парушэнняў прыняты меры. З продажу знята 79,8 кг няякаснай харчовай прадукцыі. Вінаватым службовым асобам вынесены пастановы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае, што– за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і правілаў прадугледжаны штрафы: да 30 БВ для фізічных асоб, да 200 БВ – для ІП, да 500 БВ – для юрыдычных асоб,– продаж або прапанова да продажу пратэрмінаваных тавараў караюцца штрафам да 100 БВ для ІП і юрыдычных асоб.
Крысціна АФАНАСЬЕВА, галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна
