Вести с полей: сеем озимые, убираем лён, кукурузу и картофель

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Лён. Стратэгія і тактыка

Мы ўсе, не толькі льнаводы, ацаніўшы значнасць пастаўленых задач, пранікліся важнасцю ратавання стратэгічнай культуры з палёў, рацыянальна размеркавалі сілы і палічылі неабходным паўдзельнічаць ва ўборцы лёну. Гэтае жаданне адсылала на льняныя палеткі бывала  па трыста чалавек і болей. Учора, калі быць канкрэтнымі, лён стаў задачай нумар адзін для 280 валанцёраў з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, расказаў дырэктар льнозавода Аляксандр Папіна. Ён жа паведаміў, што на ўчарашнюю раніцу сітуацыя з нарыхтоўкай беларускага шоўку на Шуміліншчыне выглядала наступным чынам: 322 тоны трасты  (у пераліку на льновалакно – 106 тон) звезена з плошчы ў 171 гектар. Сярэдні нумар атрыманай трасты – 1,03.
Работы яшчэ многа. Непрадказальнасць зменлівага восеньскага надвор’я не дазваляе расслабіцца. Прадпрыемства максімальна выкарыстоўвае ўсе магчымыя спосабы  уборкі: механізаванае абарочванне, успушванне, прасаванне, узняцце ўручную – для таго, каб сабраць тое, што вырасла. Сітуацыя на кожным канкрэтным полі вызначае стратэгію і тактыку работы.
Мы ж, памятаючы, што змена дзейнасці – лепшы адпачынак, так і расцэньваем падобныя дэсанты на сельгасработы. Ну, і пра свой уклад у агульную, стратэгічна важную справу заўжды памятаем.
Сеем азімыя
У самым разгары ў раёне сяўба азімых, усяго трэба пасеяць дзесяць тысяч гектараў. Як расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі А. І. Мясаедаў, кожны дзень на палетках раёна працуюць 13 пасяўных агрэгатаў.
На 9 верасня ў раёне пасеяна азімых зерневых 22% да плана. Вышэй раённага паказчыкі ў “Прыдзвінскім”, “Сіроцінскім”, “Лаўжанскім”. Сярод азімых культур перавагу аддаюць пшаніцы – ёю засеяць амаль палову запланаванага кліна. Сеяць на палетках трыцікале і жыта. На ворыве ў раёне працуюць у дзве змены 14 трактароў.

Убіраем кукурузу
3826 гектараў. Убралі палову плошчаў. Кожны дзень на палетках працуюць па 12 кармаўборачных камбайнаў. Усяго па раёне паспелі нарыхтаваць больш за 37 тысяч тон кукурузнага сіласу.

Капаем бульбу
Кіпіць работа на палетках СФГ “Крыніца” – капаюць бульбу. Ёсць у гаспадарцы чатыры бульбаўборачныя камбайны. На 9 верасня на палетках убралі 43 гектары са 160. Работы на ўборцы “другога хлеба” стартавалі ў “Мішневічах”, “Райаграсервісе” і “Прыдзвінскім”. Усяго ў раёне трэба ўбраць 260 гектараў бульбы.
Опубликовано в №70 от 10.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *