Шумілінскі «Будаўнік» – пераможца «Залатой шайбы»

Гэта стала вядома пасля сённяшняй нічыйнай гульні супраць “Альянса”.
24 -26 сакавіка на «Чыжоўка-арэне» праходзіў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У дывізіёне “Б” гонар Віцебскай вобласці абараняў шумілінскі «Будаўнік» (трэнер Уладзіслаў Траццякоў) Шумілінскага РЦДМ. Нашы землякі разграмілі «Кадзінскіх львоў» (Магілёўская вобласць) з лікам 8:0, перамаглі каманды «Унікум» (Мінская вобласць) і “Заслон” (Гродненская вобласць) і сыгралі ўнічыю з “Альянсам” (Гомельская вобласць). Такія вынікі дазволілі шумілінскім хакеістам стаць чэмпіёнамі “Залатой шайбы”.

Чэмпіёнамі сталі Аляксандр Лосеў, Вячаслаў Стральцоў, Уладзіслаў Стральцоў, Дзяніс Яўсееў (СШ №1) і Павел Мацюшкоў, Арцём Рубін, Аляксандр Ткачоў, Назар Сянькоў, Назар Фандарэнка, Ягор Кавалёў, Мікіта Новікаў (СШ №2).
