Чароўныя яйкі з пацерак

Хто-хто, а наведвальнікі заняткаў па інтарэсах «Чароўная пацерка» раённага цэнтра дзяцей і моладзі ведаюць, што падарыць родным і сябрам на Вялікдзень ці чым упрыгожыць дом. Дзеці пад кіраўніцтвам Маргарыты Сілкінай робяць сваімі рукамі розныя падзелкі.
На сталах – мноства пацерак розных колераў. Такія ж рознакаляровыя атрымліваюцца і велікодныя яйкі. Дзяўчынкі робяць яшчэ прыгожых куранятак і віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы ізаніткі.
Дарэчы, у Віцебску падчас велікоднага фестывалю праходзіць конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Велікодная мазаіка», у якім удзельнічаюць нашы дзеці.
Ларыса ЗАЙЦАВА
