У Шумілінскім раёне падвялі вынікі спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Зялёны шчыт»
З пачатку пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 4 загаранні ў прыродных экасістэмах. У сакавіку выяўлены 4 выпадкі незаконнага выпальвання сухой расліннасці. Па двух фактах матэрыялы перададзены ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, яшчэ па двух грамадзяне вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання.
З улікам аператыўнай абстаноўкі з 3 па 8 красавіка на тэрыторыі раёна прайшло спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Зялёны шчыт», падчас якога асаблівы акцэнт быў зроблены на населеныя пункты Мікалаеўскага і Мішневіцкага сельсавета. Ратавальнікі правялі 18 рэйдавых мерапрыемстваў па выяўленні патэнцыйных пажаранебяспечных участкаў, а таксама прафілактычныя гутаркі з мясцовымі жыхарамі, на якіх праінструктавана больш за 100 чалавек.
Былі арганізаваны выступленні ў працоўных калектывах. Ратавальнікі нагадалі пра недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці, захаванне правілаў бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця, а таксама пра меры засцярогі пры навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях і зямельных участках. За перыяд правядзення спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Зялёны шчыт» пажараў у прыродных экасістэмах не дапушчана.
МНС папярэджвае: выпальванне сухой расліннасці прыводзіць да пажараў і траўмаў людзей. Выконвайце меры бяспекі пры навядзенні парадку на тэрыторыях домаўладанняў і населеных пунктаў. Калі вы сталі сведкам гарэння сухой расліннасці або іншай надзвычайнай сітуацыі, тэлефануйце па нумарах 101 або 112.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

