У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава «Светлае свята Вялікадня».
Трыпціхі і калекцыю паштовак, прысвечаных Вялікадню, прывезла ў музей намеснік старшыні Віцебскага аддзялення РГА «Рускае таварыства» Валянціна Маісеенка. «Трыпціхі вырабілі настаўнікі выяўленчага мастацтва вобласці, якія былі на курсах у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, – расказала яна. – Цяпер іх творы ўбачыць народ».
У адкрыцці выставы бралі ўдзел кіраўнік бібліятэкі Віцебскай епархіі Таццяна Тамашова і іканапісец Аляксандр Цынкалаў, які прэзентаваў музею адну са сваіх работ – жыційную ікону Ефрасінні Полацкай.
Увазе прысутных была прадстаўлена відэапраграма «Мудрасць вякоў».
Выстава «Светлае свята Вялікадня» будзе працаваць у музеі да канца красавіка.
Ларыса ЗАЙЦАВА.




