В Шумилино открылся обновленный офис продаж РУП «Белтелеком»

Главное Новости Общество Экономика


Ад сэрвіснага цэнтра да офіса продажаў
Абноўлены офіс продажаў РУП «Белтэлекам» у Шуміліне прыняў першых наведвальнікаў – і адразу задаў новы тон. Прастора змянілася: сучасны дызайн, фірменны стыль, зручныя зоны для кліентаў. Рэдакцыя зазірнула і ацаніла перамены.

Начальнік участка электрасувязі Юрый МАСКАЛЬКОЎ падкрэслівае: галоўнае застаецца нязменным – якасныя паслугі сувязі.

«Інтэрнэт, тэлебачанне, відэакантроль, відэадамафон – усё гэта па-ранейшаму традыцыйна і запатрабавана. Але мы імкнёмся быць не толькі зручнымі, але і карыснымі ў побыце. Цяпер жыхары раёна могуць не толькі аформіць дагавор або атрымаць кансультацыю, але і набыць патрэбны тавар у растэрміноўку. Гэта наш крок насустрач людзям. Мы хацелі стварыць прастору з высокім узроўнем сэрвісу», – кажа ён.

Работы было праведзена нямала, і вынік уражвае. Прастора выглядае эстэтычна і функцыянальна, тут усё прадумана да дробязей: асобныя зоны для абслугоўвання кліентаў, прасторная дэманстрацыйная пляцоўка тавараў shop.beltelecom.by, дзе набыць можна ўсё тое, з чаго складаецца паняцце камфортнага жыцця – ад мікрахвалёўкі і робата-пыласоса да веласіпеда і газонакасілкі. Абсталявана нават спецыяльнае месца для распакоўвання заказаў. Кліент таксама можа выбраць тавар у інтэрнэт-магазіне shop.beltelecom.by, аформіць дастаўку ў шумілінскі офіс – і забраць тавар тут жа. З улікам бясплатнай дастаўкі да дома гэта становіцца адным з самых зручных рашэнняў для жыхароў раёна.

Спецыяліст па рабоце з кліентамі Алеся Ляпёшкіна не хавае радасці і прызнаецца: працаваць у новым офісе – адно задавальненне. «Гэта не проста кропка на карце Шуміліна, а сапраўдны цэнтр дэманстрацыі паслуг. На вітрыне – тэхніка і тавары, якія можна не толькі ўбачыць, але і памацаць рукамі. Кліенту важна адчуванне рэальнага выбару», – адзначае яна.

Абнаўленне офіса – частка маштабнага рэбрэндынгу «Белтэлекама»: новы лагатып, новае каляровае рашэнне, новы падыход да сэрвісу. Шумілінскі сэрвісны цэнтр цяпер стаў паўнавартасным офісам продажаў з пашыраным функцыяналам. Сучасны фармат – гэта ўпэўнены рух наперад. Гэта крок, каб стаць бліжэй да людзей.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *