24 сентября в Шумилинском районе пройдет Единый день безопасности

Безопасность Главное Новости Общество


Вучымся абараняць сябе і сваіх блізкіх
24 верасня ў Шумілінскім раёне пройдзе Адзіны дзень бяспекі – маштабная акцыя, якая нагадвае: уменне дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі пачынаецца з кожнага з нас. Арганізатарамі выступаюць райвыканкам, РАНС, аддзел унутраных спраў і іншыя службы, якія адказваюць за бяспеку жыхароў.


«У гэты дзень на прадпрыемствах і ўстановах раёна пройдуць навучальныя эвакуацыі, трэніроўкі дзеянняў пры пажары і няштатных сітуацыях, а таксама навучанне прыёмам першай дапамогі – навыкам, якія могуць аднойчы выратаваць жыццё», – падзяліўся падрабязнасцямі начальнік РАНС Дзмітрый Гушчын.

Галоўная пляцоўка мерапрыемства разгорнецца ў аграгарадку Мікіціха – 24 верасня ў 14.00 каля Лфаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу. Тут гасцей чакае цэлая серыя інтэрактыўных зон, дзе спецыялісты РАНС, міліцыі, медыкі, газавікі і ТВВОД пакажуць і раскажуць самае важнае: як правільна выклікаць службу выратавання; як карыстацца вогнетушыцелем і іншымі сродкамі пажаратушэння; як аказаць першую дапамогу; як дзейнічаць пры розных надзвычайных сітуацыях. І дарослыя, і дзеці змогуць на практыцы даведацца, як хутка і бяспечна пакінуць будынак пры пажары, якія правілы трэба выконваць, каб не апынуцца ў небяспечнай сітуацыі, і якую інфармацыю важна паведаміць ратавальнікам пры званку.

Па словах арганізатараў, галоўная мэта акцыі простая і важная: нагадаць кожнаму, што бяспека пачынаецца з асабістай адказнасці. Клапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх, выконвайце правілы – гэта заўсёды працуе.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *