Можно ли в магазине рассчитаться банковской карточкой мужа

Вопрос-Ответ Главное Новости Общество


Не змагла разлічыцца карткай мужа

– Прыйшла ў магазін з банкаўскай карткай мужа. На касе касір адмовіў у прыёме карткі. Ці меў ён права так паступіць? – пытаецца Алена.


На пытанне адказвае загадчыца юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Наталля СІНКЕВІЧ:

– Перадаваць сваю банкаўскую плацежную картку (далей – БПК) іншай асобе для карыстання нельга: картка з’яўляецца ўласнасцю банка-эмітэнта і персанальным інструментам трымальніка. Простая перадача – парушэнне дагавора і правілаў карыстання. Пры карыслівым матыве надыхо­дзіць адміністрацыйная адказнасць, прадугледжаная арт.12.35 КаАП, або крымінальная адказнасць, прадугледжаная арт.222 КК, а пры выкарыстанні карты для крадзяжу – крымінальная адказнасць па арт. 212 КК.

Чаму нельга перадаваць карту? Картка выдаецца канкрэтнаму трымальніку. У правілах карыстання БПК, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай дагавора з банкам, замацавана, што картка з’яўляецца ўласнасцю банка і перадаецца трымальніку ў часовае карыстанне, а карыстацца карткай можа толькі яе трымальнік – асоба, чые імя, прозвішча і (або) подпіс нанесены на картку. Значыць, перадача карты трэцяй асобе не дапускаецца.

Прадавец мае права адмовіць у прыёме карты, якая не належыць плацельшчыку, але не мае права адмовіць у самой куплі – пакупнік можа разлічыцца наяўнымі або ўласнай картай.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *