Появляться в нетрезвом виде в общественных местах запрещено

Главное Закон Новости Общество


Градус бестурботнасці

Некаторыя жыхары раёна застаюцца вернымі сваім шкодным звычкам, забываючы, што з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах – парушэнне закона. Супрацоўнікі РАУС штотыднёва выяўляюць такіх парушальнікаў: з пачатку года на тэрыторыі раёна было затрымана 289 чалавек.


«Падчас аналізу аператыўнай абстаноўкі міліцыянеры вызначылі самыя крымінагенныя кропкі ў Шуміліне, дзе аматары спіртнога збіраюцца часцей за ўсё, – расказаў участковы інспектар РАУС Уладзіслаў Алімаў. – У спіс «гарачых пунктаў» трапілі тэрыторыя каля альтанкі ў Светласельскім, пляцоўка каля магазіна «Еўраопт» на Брыкеце, тэрыторыя паблізу крамы «ТамараГандаль» у раёне МСА. Менавіта на гэтых лакацыях міліцэйскія патрулі з’яўляюцца рэгулярна, каб папярэдзіць ці своечасова спыніць неадэкватныя паводзіны некаторых грамадзян».

Закон прадугледжвае пакаранне для тых, хто не ўмее паводзіць сябе адэкватна ў грамадстве. На першы раз парушальніку пагражае афіцыйнае папярэджанне, за рэцыдывы прыйдзецца плаціць рублём. Калі грамадзянін трапляецца за парушэнне паўторна на працягу года, прымяняецца штраф да 8 БВ. Трэці і наступныя выпадкі цягнуць за сабой яшчэ больш суровыя санкцыі – штраф да 15 БВ або нават адміністрацыйны арышт.

Супрацоўнікі РАУС у чарговы раз нагадваюць: вуліца, парк ці тэрыторыя каля магазіна – гэта месцы агульнага карыстання, дзе нельга распіваць спіртныя напоі. Рэйдавыя мерапрыемствы па вуліцах Шуміліна працягваюцца штодзённа.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *