Дети — это не взрослые! Не оставляйте их одних!

Безопасность Главное Новости Общество


Канікулы – без бяды!

Асеннія канікулы павінны пакінуць у школьнікаў толькі прыемныя ўспаміны. Аднак менавіта ў гэты перыяд, калі дзеці часцей застаюцца дома адны, узрастае рызыка здарэнняў. У рамках рэспубліканскай інфармацыйнай кампаніі «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!» работнікі МНС нагадваюць простыя правілы, якія дапамогуць зберагчы дзіця ад бяды.


Перш за ўсё дарослым не варта пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду. Калі за малодшым дзіцем прыглядае старэйшы брат або сястра, важна пераканацца, што яны ведаюць, як дзейнічаць у экстраннай сітуацыі. Ідучы з дома, не варта зачыняць дзяцей адных.

Запалкі, запальніцы і іншыя крыніцы агню павінны захоўвацца ў недаступных для дзяцей месцах. Бацькам важна рэгулярна нагадваць дзецям пра небяспеку гульняў з агнём і тлумачыць асноўныя правілы бяспечных паводзін.

Важны асабісты прыклад. Дзеці шмат у чым капіруюць паводзіны дарослых, таму захаванне правілаў бяспекі ў паўсядзённым жыцці становіцца лепшым урокам для дзіцяці.

Ратавальнікі рэкамендуюць не дазваляць дзецям самастойна карыстацца газавым абсталяваннем, распальваць печы і ўключаць электрапрыборы. Бацькам варта загадзя абмеркаваць з дзіцем парадак дзеянняў у выпадку пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, вывучыць разам нумары экстранных службаў і растлумачыць галоўнае правіла: пры ўзнікненні небяспекі неабходна як мага хутчэй пакінуць памяшканне і паклікаць на дапамогу дарослых.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *