
Вялікі Кастрычнік – у паштоўках
У фондах Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея ёсць паштоўкі савецкіх часоў, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, з нагоды свята тут наладжана віртуальная выстава паштовак пад назвай «Дзень 7 лістапада».
Паштоўкі былі традыцыйнай формай віншавання, неад’емнай часткай перадсвяточнай атмасферы. У часы СССР было прынята загадзя купляць на пошце ці ў кіёску «Саюздрук» паштоўкі, падпісваць іх і адсылаць сваякам, армейскім таварышам, калегам. Між іншым, адрасат мог жыць у тым жа горадзе.
Савецкія мастакі-ілюстратары стваралі паштоўкі з выявай гваздзікоў, крэйсера Аўроры, сцягаў, сярпа і молата. Сёння віртуальная выстава дае магчымасць дакрануцца да часцінкі гісторыі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
