Кто в Шумилинском районе является кавалером ордена Октябрьской революции

Главное Новости Общество

Ордэн імя рэвалюцыі і яго кавалеры

Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі быў заснаваны ў Савецкім Саюзе напярэдадні паўвекавога юбілею падзей 1917 года – у 1967 годзе – і стаў адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод краіны.


Ордэнам да 1991 года ўзнагароджвалі за дасягненні ў развіцці сацыялістычнага будаўніцтва і іншыя значныя заслугі. Атрымаць яго маглі таксама прадпрыемствы, арганізацыі, гарады, вобласці, ваенныя злучэнні і караблі. Выгляд узнагароды быў непасрэдна звязаны з падзеямі 1917 года. У цэнтры ордэна размешчана выява крэйсера «Аўрора» – карабля, які стаў сімвалам рэвалюцыі. Над ім – чырвоны сцяг з надпісам «Кастрычніцкая рэвалюцыя». У афармленні таксама выкарыстаны чырвоная зорка, выявы сярпа і молата.
Сёння ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі застаецца гістарычным сведчаннем эпохі і яе ўяўленняў пра подзвіг і заслугі перад краінай.

Нашы кавалеры

Такой узнагароды за выдатную работу і добрыя вытворчыя паказчыкі былі ўдастоены восем жыхароў раёна. Ордэн атрымалі дырэктар саўгаса «Сіроцінскі» Ганна Атрахімовіч, загадчыца свінафермы калгаса імя Леніна Еўдакія Кавалёва, даяркі Капіталіна Гусакова і Еўдакія Арэхава з саўгаса імя С. М. Кароткіна, механізатары Валянцін Старавойтаў (калгас імя Ільіча) і Уладзімір Лялюга (калгас імя Леніна), слесар-зваршчык райсельгастэхнікі Міхаіл Рудоў і галоўны механік торфапрадпрыемства імя Даўмана Петр Барысевіч.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *