
У Шуміліне запрацаваў новы механізм процідзеяння карупцыі
У Шуміліне на ўваходзе ў будынак Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ўстаноўлена спецыяльная скрыня для зваротаў грамадзян. Жыхары раёна могуць ананімна паведамляць пра факты карупцыі з боку службовых асоб.

Новаўвядзенне заклікана забяспечыць бяспечны і канфідэнцыйны спосаб перадачы інфармацыі, выключыўшы магчымы ціск на заяўнікаў.
Для празрыстасці працэсу прадугледжаны асаблівы парадак работы з паведамленнямі. Выманне карэспандэнцыі і яе дастаўку будуць ажыццяўляць работнікі РУП «Белпошта», што дазваляе мінімізаваць рызыку ўмяшання на мясцовым узроўні.
Усе ананімныя звароты накіроўваюцца на разгляд у Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Важна памятаць, што адказы на ананімныя паведамленні не прадастаўляюцца.
Алена КАРПУШЭНКА.
