Как в Шумилино праздновали День Октябрьской революции

Главное Новости Общество

Памяць праз пакаленні

7 лістапада для жыхароў нашай краіны застаецца знакавай датай, якая нагадвае пра фундаментальныя пераўтварэнні, якія змянілі ход сусветнай гісторыі. Напярэдадні свята цэнтральная плошча ў Шуміліне стала месцам сустрэчы пакаленняў, дзе каля помніка У. І. Леніну прайшоў урачысты мітынг.


У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Будневічам, прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты грамадскіх арганізацый і партый і, што асабліва радасна, маладое пакаленне.


Значнасць гістарычнай спадчыны Вялікага Кастрычніка ў сваім выступленні падкрэсліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стома. Звяртаючыся да прысутных, парламентарый адзначыў, што для яго гэта свята напоўнена глыбокім асабістым і дзяржаўным сэнсам: «Я шаную Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі за тое, што ў свой час яна змяніла карэнным чынам увесь ход нашай гісторыі. Гэта сапраўднае свята працы: землі вярнуліся сялянам, а прадпрыемствы і заводы – рабочым. І ўсё, што маем сёння, гэта вынік дасягненняў і падмурка, закладзенага ў той перыяд часу».

Пераемнасць традыцый і вернасць гістарычнай праўдзе сталі лейтматывам і іншых выступленняў. З важнымі напамінамі да ўдзельнікаў мітынгу звярнулася сакратар раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Карніловіч. У сваю чаргу старшыня савета працоўнай моладзі Аляксандра Далецкая запэўніла, што для моладзі важна ведаць урокі мінулага і беражліва ставіцца да гістарычнай памяці.


У завяршэнне мітынгу, у знак глыбокай павагі да мінулага, вялікіх працоўных подзвігаў нашых папярэднікаў кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці і жыхары раёна ўсклалі кветкі да манумента заснавальніка савецкай дзяржавы і лідара Кастрычніцкай рэвалюцыі Уладзіміра Ільіча Леніна.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *