Пресечена кража дизельного топлива

Вестник Комитета госконтроля Главное Новости Общество


Спынены крадзеж дызельнага паліва

Аператыўнымі дзеяннямі спецыялістаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці спынены факт крадзяжу дызельнага паліва ў дзяржаўнага прадпрыемства.


Пры правядзенні ў кастрычніку кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна ўвагу супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці прыцягнуў грамадзянін, які загружаў каністры ў легкавы аўтамабіль. У ходзе далейшага разбору з прыцягненнем следча-аператыўнай групы АУС Верхнядзвінскага райвыканкама ўстаноўлена, што работнік дзяржаўнага прадпрыемства ўчыніў крадзеж 160 літраў дызельнага паліва для далейшага продажу.

У выніку выкрадзенае паліва вернута прадпрыемству, вінаватая асоба за здзяйсненне крадзяжу прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 11.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *