Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Стома провел рабочий день в Шумилинском районе

Главное Новости Общество


Ад асабістых зваротаў да будучыні малых вёсак

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стома правёў рабочы дзень у Шумілінскім раёне. Праграма была насычанай: асабісты прыём грамадзян і «прамая лінія», сустрэчы з жыхарамі, знаёмства з работай устаноў сацыяльнай сферы.


Рабочы дзень Аляксандр Стома пачаў з асабістага прыёму грамадзян. Да дэпутата па жыллёвых пытаннях звярнуліся жыхары Шуміліна і Лескавіч. У прыватнасці, прагучалі просьбы аказаць садзейнічанне ў перадачы шматкватэрнага дома на баланс ЖКГ, правесці рамонт дарогі, якая вядзе да жылых дамоў, а таксама вырашыць пытанне з электразабеспячэннем кватэры шматкватэрнага дома (перапады напружання ў электрасетках). Звароты ўзяты пад асабісты кантроль, па кожным будуць накіраваны запыты ў кампетэнтныя службы для вывучэння і прыняцця мер рэагавання.

Потым Аляксандр Стома наведаў Каўлякоўскі сельсавет, дзе адбылася сустрэча з насельніцтвам, дэпутатамі сельсавета. А. М. Стома азнаёміўся з работай ФАПа, бібліятэкі, аддзялення паштовай сувязі і магазіна.

Галоўнай падзеяй візіту стала адкрытая размова з жыхарамі Крывога Сяла пра бяспеку, даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі, гандаль. У пытаннях паліўнага забеспячэння сяльчан цікавілі кошт дроў і торфабрыкету, дзеючыя нормы паліва.

– Кропка апоры для адраджэння малых вёсак – развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Менавіта аграрны сектар здольны стаць тым лакаматывам, які дасць сялу другое дыханне: рабочыя месцы, стабільны даход, упэўненасць у заўтрашнім дні. А следам падцягнуцца і сацыяльная сфера, і інфраструктура, і само жаданне жыць і выхоўваць дзяцей у роднай вёсцы, – адзначыў дэпутат.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *