Вероника Васильева и Елена Смаженкова представляли Шумилинский район на V республиканском форуме тружениц села

2026 - Год белорусской женщины Главное Новости Общество Сельское хозяйство


Праца на зямлі і прызнанне на вялікай сцэне

Птушкавод цэха Слабада па вырошчванні куранят-бройлераў ТАА «Вітконпрадукт» Вераніка Васільева і аператар машыннага даення фермы Латкова КСУП «Лаўжанскае» Алёна Смажанкова прадстаўлялі наш раён на V Рэспубліканскім форуме працаўніц вёскі, які прайшоў 13-14 лістапада ў Мінску і быў прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі саюз жанчын сумесна з Мінсельгасхарчам і Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК.


Больш за 600 жанчын з усіх рэгіёнаў краіны запрасілі ў Вялікі тэатр оперы і балета на ўрачыстую цырымонію ўшанавання працаўніц сяла. «На падобным форуме была ўпершыню. Праграма была насычанай і разнастайнай. Вельмі прыемна, што нас бачаць, нас шануюць, – па­дзялілася Алёна Смажанкова. – У Вялікім тэатры нам паказалі балет «Баядэрка», які асабліва ўразіў. Потым запрасілі на аглядавую экскурсію па сталіцы, за што асаблівы дзякуй – за работай я наўрад ці калі-небудзь выбралася ў Мінск. Пабывалі мы і ў Храме Усіх Святых. Уражанні ад паездкі самыя прыемныя, душу перапаўняюць эмоцыі. Вялікі дзякуй арганізатарам».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *