Екатерина Костюкова, Татьяна Селезнева и Валентина Жижова побывали на концерте заслуженной артистки Юлии Быковой и группы «Аура» в Минске

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


Паездка ў Мінск на канцэрт – за добрую працу

Загадчык жывёлагадоўчага комплексу Амбросавічы ААТ «Прыазёрны мір» Кацярына Касцюкова, аператар машыннага даення і брыгадзір фермы Цэнтр‑1 КУСГП «Ульскі» Таццяна Селязнёва, кіраўнік перыяду жывёлагадоўчага комплексу КСУП «Лаўжанскае» Валянціна Жыжова пабывалі 16 лістапада на канцэрце заслужанай артысткі Юліі Быкавай і групы «Аура» ў Мінску.


На канцэрт у Палац спорту былі запрошаны лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі – такі падарунак зрабіла Віцебскае абласное аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь».
«У Палацы спорту я пабывала ўпершыню, – падзялілася ўражаннямі Таццяна Селязнёва. – Жывы гук, светлавое афармленне – усё было прыгожа. Спевакі выконвалі песні ў суправаджэнні аркестра. Усе падпявалі вядомыя хіты «Любімую не аддаюць», «Куточак Беларусі». На канцэрце ўжывую ўбачыла расійскага спевака Прохара Шаляпіна. Больш за дзве гадзіны канцэрта праляцелі непрыкметна. Гэта была аддушына сярод працоўных будняў і добры адпачынак. Дзякуй арганізатарам за такі падарунак!».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *