Юлия Харкевич стала лучшей по профессии среди сотрудников РОВД Витебской области

Закон Общество

Юлія Харкевіч з РАУС – лепшы па прафесіі

Сярод старшых інспектараў групы абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння аддзелаў унутраных спраў вобласці званне «Лепшы па прафесіі»  па выніках службовай дзейнасці за мінулы год атрымала Юлія Харкевіч з Шуміліна.

Юлія Анатольеўна працуе ў РАУС восьмы год, столькі ж стаіць на варце дзяржсакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння. «Працую з лістамі, дакументамі, якія прыходзяць з Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, папраўчых калоній, следчых ізалятараў, – кажа Юлія Харкевіч. – Усяго за мінулы год зарэгістравана больш за дваццаць тысяч паступіўшай інфармацыі». Дакументы пад грыфам «сакрэтна», таму ёсць спецыяльная фельдсувязь – па графіку у РАУС прыязджаюць так званыя кур’еры, каб забраць і даставіць адрасату падрыхтаваную карэспандэнцыю.

Юлія Харкевіч па характары чалавек спакойны, скрупулёзны і ўважлівы. Гэтыя рысы дапамагаюць у рабоце. Любіць ва ўсім парадак, кожны дакумент у яе – на сваім месцы. Але ў ідэальнай цішыні працаваць не прыходзіцца.

Як Юлія Анатольеўна стала лепшай па прафесіі? У вобласць дасылаліся справаздачы дзейнасці кожнага інспектара групы абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння Віцебшчыны. Справаздачы ацэньвалі кампетэнтныя спецыялісты. Яны і прызналі службовую дзейнасць шумілінскага інспектара за мінулы год лепшай. Юліі Харкевіч уручаны дыплом і крыштальны кубак. З перамогай віншавалі калегі, родныя і блізкія. Асабліва быў задаволены сын Дзмітрый, які таксама марыць служыць у міліцыі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *