27-29 лістапада ў Шумілінскай СДЮШАР пройдзе першы тур рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі «Мяч над сеткай» сярод юнакоў 2014 года нараджэння і маладзей.
За права называцца найлепшымі пазмагаюцца шэсць юнацкіх каманд. На пляцоўцы сустрэнуцца гаспадары турніру – выхаванцы Шумілінскай СДЮШАР, дзве сталічныя дружыны (ВК «Мінск‑1» і ВК «Мінск‑2»), прадстаўнікі Гродзеншчыны (СДЮШАР ВК «Гродзенскі камунальнік‑1» і «Гродзенскі камунальнік‑2»), а таксама госці з Бешанковіч (Бешанковіцкая ДЮСШ).
27 лістапада, у пятніцу, спаборніцтвы стартуюць у 13.00. Урачыстая цырымонія адкрыцця турніру адбудзецца ў гэты ж дзень у 17.00.

