Рэдакцыя газеты «Герой працы» па традыцыі праводзіць РОЗЫГРЫШ – прызы самым удачлівым падпісчыкам.
Ад вас, шаноўныя чытачы, чакаем квітанцыю аб падпісцы на газету «Герой працы» на першае паўгоддзе або першы квартал 2027 года. Ад нас і нашых спонсараў-партнёраў абяцаем падарункі.
Прынесці квітанцыю можна адразу ў рэдакцыю, даслаць па пошце (211259, г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 24) альбо адправіць яе фатаграфію на Вайбер +375295938345 (Таццяна).
Чакаем квітанцыі да 31 снежня, розыгрыш прызоў адбудзецца 6 студзеня.
Выпісвайце газету, удзельнічайце ў конкурсе. Выйгравайце!
Аформіць падпіску можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, у паштальёнаў, праз АРЫП. Кошт падпіскі на 1 месяц – 16,50 руб.

