26 лістапада ў арганізацыях Віцебскай вобласці пройдзе рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян і прававая асвета на тэму «Падмена працоўных адносін грамадзянска-прававымі» з удзелам прававых інспектараў працы і прадстаўнікоў органаў пракуратуры.
Прафсаюзны прыём у Шумілінскім раёне правядзе прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ОСІПАВА Вольга Анатольеўна з удзелам прадстаўніка пракуратуры раёна ў Шумілінскім лясгасе (г. п. Шуміліна, вул. Паўночная, д. 7) з 12.40 да 14.40.
Папярэдні запіс па тэлефоне 8(0212)26-18-48.

