Дорожная и коммунальная службы готовятся к работе в зимный период

Главное Новости Общество Экономика


Рыхтуем дарогі, тэхніку і соль

Зіма для дарожнікаў – час пастаяннай пільнасці і аператыўнай работы, да гэтага адказнага перыяду рыхтуюцца загадзя. Дарожныя і камунальныя службы раёна завяршаюць падрыхтоўку тэхнікі і матэрыялаў, а таксама прыводзяць у парадак найбольш праблемныя ўчасткі дарог.


Як расказаў начальнік дыстанцыі № 364 ДЭУ‑36 РУП «Віцебскаўтадар» Віктар Прыходзька, восенню правялі значны аб’ём дарожных работ. На аўтадарогах Віцебск-Полацк і Гарадок-Ула-Камень (на ўчастках, што праходзяць па тэрыторыі раёна) ліквідавалі ямачнасць на плошчы каля тысячы квадратных метраў. Устанавілі і пафарбавалі амаль паўсотню сігнальных вешак. Падрыхтавалі неабходны запас матэрыялаў. Пясчана-салявую сумесь (усяго нарыхтавана 2,5 тыс. тон) завезлі на прыпыначныя пункты. Назапасілі тысячу тон чыстай солі для падсыпкі дарог. Адрамантавалі два раскідвальнікі пяску, адвалы ўстанавілі на трох трактарах і дзвюх машынах.

Свае задачы вырашаюць і камунальнікі. На вуліцах райцэнтра праведзены ямачны рамонт. «Давялі да ладу дарогі па вуліцах Мясаедава, Дубасарскага, Маладзёжная, Дачная і многіх іншых, – расказаў дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў. – На гэта затрацілі пяць тон асфальтабетоннай сумесі. Калі ўзнікнуць праблемы на дарогах, работу прадоўжым». Акрамя таго, падрыхтавана тэхніка для зімовай расчысткі і падсыпкі дарог: на лінейцы гатоўнасці – грэйдар, раскідвальнік пяску, два «Амкадоры», 6 снегаўборачных машын і пяць адзінак тэхнікі для адвозкі снегу.

Работнікі ДРБУ‑204 восенню працавалі на дарогах у аграгарадку Слабада, а таксама ў Ляжнях і Беразніцы, расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Фурсін. На небяспечных участках выставілі сігнальныя вешкі, паралельна працягваецца падрыхтоўка запасаў для зімовага ўтрымання дарог: на прыпыначныя пункты раёна трэба развезці 5 тон пясчана-салявой сумесі. Работа ў самым разгары.

Падрыхтавана і тэхніка – 13 адзінак снегаачышчальных машын і трактароў і 6 раскідвальнікаў пяску.

Работы яшчэ працягваюцца, але неабходны зачын для зімовага сезона ўжо зроблены. І калі надвор’е пачне выпрабоўваць дарогі на трываласць, важнымі будуць своечасовасць і зладжанасць работы ўсіх службаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *