Молодой специалист Валерия Зюзина работает ветфельдшером в ОАО «Приозёрный мир»

2026 - Год белорусской женщины Главное Молодёжь Новости Общество


Сто галоў клопату

Валерыя ЗЮЗІНА – малады спецыяліст, працуе ветфельчарам у ААТ «Прыазёрны мір». Пад яе наглядам – сотні кароў і цялят, у рабоце дапамагаюць набытыя веды і шчырая любоў да жывёл, кажа выконваючы абавязкі дырэктара сельгаспрадпрыемства Людміла Мамойка.


Валерыя Зюзіна родам з Віцебска, зараз жыве ў Шуміліне ў кватэры, якая дасталася ў спадчыну ад бабулі. За пад’ёмныя (амаль 800 руб.) набыла ложак і матрац – з гэтага і пачалося яе самастойнае жыццё і працоўныя будні. Раён дзяўчыне знаёмы – тут праходзіла практыку, сюды пажадала і размеркавацца.

Да гаспадаркі арганізаваны штодзённы падвоз. Рабочы дзень маладога ветфельчара пачынаецца з абходу жывёлы. Трэба ацаніць стан пагалоўя, выявіць хворых, правесці неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы.

Займаецца Валерыя вакцынацыяй, прафілактычнай вітамінізацыяй, калі трэба – лячэннем жывёл. У зоне адказнасці – некалькі фермаў: у Амбросавічах, Маркаве і Непаротах. Вельмі дапамагаюць асвойваць нюансы ветурачы раённай ветэрынарнай станцыі, якія часта прыязджаюць у гаспадарку.
Валерыя прызнаецца, што вельмі любіць жывёлу, а больш за ўсё ёй падабаецца ля­чыць цялят.

«Я не з ліку баязліўцаў, – усміхаецца дзяўчына. – Умею быць рашучай, вытрыманай, ведаю, як важна сабрацца ў адказны момант. Ад маёй уважлівасці і своечасовага лячэння залежыць здароўе жывёлы».

Жывёлагадоўля не церпіць фармальнага выканання абавязкаў, патрэбны шчырая зацікаўленасць і неабыякавыя адносіны да сваёй справы. У Валерыі ёсць вялікае жаданне працаваць і вучыцца, марыць яна паступіць завочна ў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Ларыса ЗАЙЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *