Увага – зваротам у Інтэрнэце
Камітэт дзяржкантролю вобласці надае ўвагу зваротам, размешчаным у сетцы Інтэрнэт (тэлеграм-каналы, TikTok і інш.), які выклікае рэзананс у грамадстве Частка інфармацыі, якая размяшчаецца грамадзянамі ў сетцы Інтэрнэт, знаходзіць сваё пацвярджэнне.
Напрыклад, у чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь звярнуліся жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Кірава ў г. Віцебску аб сістэматычнай адсутнасці гарачага водазабеспячэння. Інфармацыя пацвердзілася, па даручэнні камітэта вобласці выкананы рамонтна-аднаўленчыя работы. Таксама пацвердзілася інфармацыя з чат-бота аб парушэннях парадку адчужэння пустуючых жылых дамоў у Віцебскім раёне. Вінаватыя асобы прыцягнутыя да адказнасці.
Аднак, істотная частка інфармацыі падаецца ў сетцы Інтэрнэт са скажэннем падзей. Так, не знайшла свайго пацвярджэння інфармацыя ў TikTok аб нездавальняючым утрыманні жывёлы на малочнатаварным комплексе ў Аршанскім раёне і нізкай зарплаце работнікаў.
Сюжэт у TikTok аб безгаспадарчасці пры захоўванні тэхнікі на прадпрыемстве ў Дубровенскім раёне прадстаўлены некалькі ў іншым ключы, чым было на самой справе. Устаноўлена, што ў выніку непагадзі (моцны вецер) у маі быў пашкоджаны дах у будынках піларамы і рамонтнай майстэрні. З мэтай забеспячэння захаванасці дарагога абсталявання прадпрыемства ў першую чаргу выконвала работы па рамонце даху ў будынку піларамы, пасля чаго ўжо да пачатку чэрвеня быў адрамантаваны дах у майстэрні з тэхнікай.
Адзін з сюжэтаў у TikTok тычыўся стану жылля медыка з Віцебска і непрыняцця мер па зваротах аб стане дома. Устаноўлена, што ў сюжэце ідзе гаворка аб блакіраваным жылым доме ў Сенненскім раёне, які належыць адной з арганізацый вобласці. У гэтым доме работнік медустановы пражываў эпізадычна. Пры гэтым плацяжы за карыстанне жылым памяшканнем ёй не налічваліся, дагавор найму не заключаўся. Кватэра знаходзіцца ў здавальняючым стане (вядзецца рамонт).
КДК вобласці звяртае ўвагу, што для вырашэння хвалюючых праблем у першую чаргу варта звяртацца ў арганізацыі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і ва ўстаноўленым парадку, а размяшчэнне інфармацыі ў сетцы не спрыяе больш хуткаму вырашэнню праблемы.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.

