С какими проблемами обращаются граждане к руководству КГК Витебской области

Вестник Комитета госконтроля Главное Новости Общество

Ад сухіх падвалаў да бяспечнага гандлю

Забеспячэнне належнага разгляду зваротаў – адна з прыярытэтных задач Камітэта вобласці.


Так, па звароце, які паступіў да старшыні Камітэта вобласці пры правядзенні «прамой лініі», выкананы работы па гідрадынамічнай прачыстцы цэнтральнай сістэмы водаадвядзення паблізу жылога дома ў Віцебску і прачыстцы трубаправода ліўневай каналізацыі, дрэнажу ў межах падвальнага памяшкання, ачыстцы дрэнажнага калодзежа ад каранёў і расліннасці. Дадзеныя работы выключылі падтапленне падвальнага памяшкання.

Аператыўна выяўлены і ліквідаваны прычыны падачы з кранаў гарачага і халоднага водазабеспячэння гарачай вады ў кватэры віцябляніна.

Не пакінута без увагі паведамленне, якое паступіла на тэлефон даверу аб рэалізацыі ў адной з магазінаў буйной гандлёвай сеткі ў Віцебску тушак куранят з відавочнымі прыкметамі псавання. Падчас кантрольных мерапрыемстваў дадзеныя факты пацвердзіліся, выяўлены і іншыя парушэнні ў дзейнасці гандлёвага аб’екта. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. Тавары з прайшоўшымі тэрмінамі прыдатнасці канфіскаваны з рэалізацыі.

Таксама выкананы работы па аднаўленні гарачага водазабеспячэння ў жылым доме па вул. Караткевіча ў г. Віцебску, заменена дахавае пакрыццё ў шматкватэрным жылым доме ў аграгарадку Альгова Віцебскага раёна, выканана асфальтаванне ўчастка аўтамабільнай дарогі Шацілава-Крываеўшчына-Залессе.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *