Шумилинская центральная аптека празднует свое 75-летие

Здоровье Общество

Цэнтральнай раённай аптэцы – 75 год

На жаль, не захаваліся звесткі пра месца знаходжанне самай першай аптэкі ў гарадскім пасёлку. Вядома, што ў 1944 годзе загадчыцай тут была былая партызанка Яўгенія Сідараўна Ізмер. Па звестках архіваў, шумілінская пасляваенная аптэка была створана 4 мая 1949 года – з гэтай даты і адлічваецца яе гісторыя. На момант утварэння яна называлася Сіроцінскай раённай аптэкай № 40 Віцебскага абласнога аптэкакіравання.

У 1959 годзе быў узведзены будынак пад аптэку з пячным ацяпленнем на вуліцы Луначарскага. Штат тады налічваў 10 чалавек.

У 1961 годзе ў сувязі з перайменаваннем Сіроцінскага раёна ў Шумілінскі аптэка стала называцца Шумілінскай раённай аптэкай № 40. Загадчыкамі тут працавалі Тамара Бурэнь, Валянціна Кропатава.

Некалькі разоў будынак аптэкі мяняў свой выгляд, і толькі ў 2015 годзе пасля чарговай рэканструкцыі набыў сучаснае аблічча. Павялічылася плошча гандлёвай залы, дзе былі ўстаноўлены новыя вітрыны, з’явіўся асобны пакой для персаналу. Аптэка абсталявана пажарнай і ахоўнай сігналізацыямі, трывожнымі кропкамі, камерамі відэаназірання.

Загадчыца цэнтральнай аптэкі Анастасія Маскалькова падчас юбілейных урачыстасцяў падзякавала ўсім за работу і расказала пра аптэчную структуру, якая ўключае яшчэ 5 падведамасных аптэк, 10 кропак рознічнай рэалізацыі праз медыцынскіх работнікаў. У раённай аптэчнай сетцы рупіцца 19 чалавек, 13 з іх – правізары і фармацэўты.

«Забяспечыць якасць і даступнасць лекавай дапамогі – наша асноўная задача, – адзначыла Анастасія Сяргееўна. – І мы з ёй спраўляемся дзякуючы прафесіяналізму калег. Больш за сорак гадоў у аптэчнайсетцы працуюць Ларыса Казак, Галіна Фядотава, Зоя Воранава, Галіна Маркава, працоўны стаж Святланы Веры­Брыскет і Валянціны Кропатавай складае больш за трыццаць гадоў.

Мы пастаянна пашыраем асартымент прадукцыі, які складае больш як 4600 найменняў. Не толькі лекі, але і сродкі асабістай гігіены, касметычныя сродкі розных цэнавых катэгорый задавальняюць патрэбы шырокай аўдыторыі пакупнікоў, садзейнічаюць стварэнню пазітыўнага іміджу нашых аптэк».

Шумілінскіх правізараў і фармацэўтаў прыехалі павіншаваць намеснікі генеральнага дырэктара Віцебскага УП «Фармацыя» Ірына Дружыніна і Алена Магільніцкая. Яны пажадалі поспехаў і дабрабыту, уручылі работнікам Ганаровыя граматы, а аптэцы падарылі сертыфікат на набыццё мэблі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *