6 ситуаций, когда подросток может получить штраф и даже сесть за решётку

Закон Молодёжь Общество

6 СІТУАЦЫЙ, калі моладзь можа атрымаць штраф і нават турму

Летам у падлеткаў больш свабоды і вольнага часу, што іншы раз прыводзіць да неапраўданых рызыкоўных паводзін. Таму непаўналетнім і іх бацькам важна разумець і ведаць асноўныя віды адказнасці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі краіны, кажа першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў.

Распіццё спіртных напояў
Адміністрацыйная адказнасць у гэтым выпадку наступае з 16 гадоў. Калі падлетку не споўнілася 16, да адказнасці прыцягваюцца бацькі за неналежнае выхаванне дзяцей. За распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва на вуліцы, стадыёне, у парку і іншых грамадскіх месцах пагражае штраф да 10 БВ. Такі ж штраф чакае, калі непаўналетні знаходзіцца ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе.

Маёмасныя злачынствы
За крадзяжы, псаванне чужой маёмасці і вымагальніцтва адказнасць наступае з 14 гадоў. Максімальнае пакаранне за крадзеж – абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. За наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці (псаванне фасадаў будынкаў, агароджаў, лавачак і г. д.) можна атрымаць абмежаванне волі да двух гадоў.

Калі падлетак патрабуе ў другога грошы, гэта лічыцца вымагальніцтвам і прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Наркотыкі – гэта крымінал
За набыццё, захоўванне наркотыкаў без мэты збыту пагражае пазбаўленне волі ад 2 да 5 гадоў. За іх перасылку, распаўсюджванне, а таксама захоўванне з мэтай збыту пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 8 гадоў са штрафам або без штрафу. Змякчальных абставін тут не прадугледжана.

Важна ведаць: калі грамадзянін добраахвотна здае ў міліцыю наркатычныя ці псіхатропныя сродкі, іх прэкурсоры ці аналагі, ён вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Дробнае хуліганства

Зневажальнае прыставанне да грамадзян, парушэнне спакою людзей, якое выражаецца ў скандалах і бойках у грамадскіх месцах, – гэта дробнае хуліганства, адказнасць за якое наступае з 14 гадоў і прадугледжвае штраф да 30 БВ або грамадскія рАботы, або адміністрацыйны арышт. У выпадку, калі падлетак не дарос да 14 гадоў, штрафы плацяць бацькі, а таксама вяртаюць кампенсацыйны ўрон.

Забароненыя фота
Нельга рабіць і распаўсюджваць інтымныя фота. За такія дзеянні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 30 БВ).

Начныя прагулкі
Падлеткам да 16 гадоў забаронена знаходзіцца на вуліцы з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослых. Калі дзеці заўважаны на вуліцы ў забаронены час, іх паводзіны разглядаюцца на камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, з падлеткамі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа з боку супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. За невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні непаўналетніх дзяцей пагражае штраф у памеры да 2 БВ.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *