«Калі цёпла, чыста, добраўпарадкавана, светла – людзі кажуць: улада працуе добра»
25 верасня ў Наваполацку пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай прайшло пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі, прысвечанага мерам па паляпшэнні якасці жыллёва-камунальнай абслугоўвання насельніцтва, удасканаленні падыходаў і механізмаў іх аказання. Удзел у пасяджэнні прымаў старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
Наталля Качанава падкрэсліла, што маркер эфектыўнасці работы адзін – гэта ацэнка грамадзян, якая перш за ўсё залежыць ад таго, як працуюць структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў цэлым. «Людзі менавіта так вызначаюць для сябе меркаванне пра ўладу. Калі цёпла, чыста, добраўпарадкавана, светла – людзі кажуць: улада працуе добра, – заўважыла Наталля Іванаўна. – А калі ўзнікаюць нейкія пытанні, то мы дакладна ведаем, што людзі будуць незадаволеныя і дадуць адпаведную ацэнку органам улады».
На пасяджэнні Савета выступоўцы падзяліліся вопытам работы і ўзнялі шэраг пытанняў па рабоце ЖКГ, якія патрабуюць разгляду і прыняцця рашэнняў на вышэйшым узроўні. Права выступіць з высокай трыбуны па актуальнай і важнай тэме і асвятліць падыходы ў рабоце па паляпшэнні якасці камунальнага абслугоўвання насельніцтва, якія склаліся ў Шумілінскім раёне, было прадастаўлена старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Будневічу.
«Працаваць над павышэннем эфектыўнасці і даступнасці паслуг ЖКГ»
З ВЫСТУПЛЕННЯ МІКАЛАЯ БУДНЕВІЧА:
– Насельніцтва раёна ў поўным аб’ёме забяспечваецца камунальнымі паслугамі. Не дапушчана сур’ёзных збояў у эксплуатацыі жылфонду і інжынерных сістэм. Раёну даведзена заданне па ўводзе плошчы пасля капітальнага рамонту ў аб’ёме 3,8 тыс. м. кв. (3 аб’екты). Заданне па выніках года плануецца выканаць. На бягучы рамонт жылфонду выдзелена 360,6 тыс.руб. Выкананы работы па сямі жылых дамах у райцэнтры і аг. Кардон. Асфальтавана 12,5 тыс. кв. м вулічна-дарожнай сеткі ў Кардоне, Обалі, Шуміліне на суму 420,0 тыс. руб. Адрамантаваны чатыры прыдамавыя тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў, вядуцца работы яшчэ па двух аб’ектах. Да канца года будуць завершаны работы па поўнай замене вулічных свяцільнікаў на энергазберагальныя на ўсёй тэрыторыі раёна. За няпоўныя два гады 12 населеных пунктаў раёна абсталяваны станцыямі абезжалезвання. Заменена 4,7 км водаправодных сетак.
Мікалай Аляксеевіч агучыў і праблемныя пытанні, якія знаходзяцца ў полі зроку ўлады і патрабуюць вырашэння.
Найперш гэта работа станцый абезжалезвання. «Яна не заўсёды стабільная і па шэрагу населеных пунктаў патрабуе дадатковых рэгламентных работ».
Па-другое, у раёне маецца 11 населеных пунктаў, у якіх сістэма водаадвядзення знаходзіцца ў няспраўным стане альбо адсутнічае. На думку старшыні райсавета, неабходна перадаць аб’екты цэнтральнага водаадвядзення на баланс спецыялізаванага прадпрыемства па фактычным стане для далейшага прыняцця мер па іх аднаўленні.
Па-трэцяе, на балансе УП ЖКГ маюцца 333 жылыя памяшканні, перададзеныя ад сельгаспрадпрыемстваў. Яны не заселеныя з-за неадпаведнасці эксплуатацыйным патрабаванням. Для эксплуатацыі альбо зносу неабходна фінансаванне.
«Прымаемыя меры па паляпшэнні якасці жыллёва-камунальнага абслугоўвання накіраваны на стварэнне камфортнага і бяспечнага асяроддзя для грамадзян, – падкрэсліў Мікалай Будневіч. – Мы будзем працягваць працаваць над павышэннем эфектыўнасці і даступнасці паслуг, актыўна ўцягваючы жыхароў у працэс прыняцця рашэнняў».
Алена КАРПУШЭНКА.

