Аб’яднаць сілы і мудрасць дзеля будучыні
Наталля СЦЕРЖАНКОВА, майстар Шумілінскага Дома рамёстваў, народны майстар па саломапляценні:
– Я бязмежна ўдзячная ўсім, хто аказаў мне такі высокі гонар – быць дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу і мець самае непасрэднае дачыненне да прыняцця важных для краіны і кожнага беларуса рашэнняў.
Упэўнена, што форум, які пройдзе 18-19 снежня ў Мінску, стане значнай падзеяй для нашай краіны і дапаможа вызначыць шлях, па якім мы будзем развівацца далей. Для мяне важна, каб гэты курс быў блізкі кожнаму чалавеку, каб ён прыносіў дастатак у дамы і даваў людзям магчымасць жыць лепш і больш упэўнена.
Я спадзяюся, што дэлегаты, якія прыедуць на пасяджэнне з усіх куткоў Беларусі, змогуць аб’яднаць свае сілы і мудрасць. Бо менавіта сумесная праца і адказнасць дазваляюць знаходзіць рашэнні, якія робяць дзяржаву больш моцнай і багатай. Для мяне, як майстра, гэта падобна на вялікую агульную справу: калі кожны ўкладвае сваю нітачку, разам атрымліваецца годнае і прыгожае палатно.
Упэўнена, што гэты форум стане пачаткам добрых перамен, а яго вынікі ператворацца ў канкрэтныя крокі, якія прывядуць Беларусь да новага ўзроўню развіцця і працвітання.

