Ветеран труда, бывший председатель колхоза имени Энгельса Леонид Погорельский отметил 85-летие

Главное Людзі і лёсы Новости Общество Сельское хозяйство


Былы старшыня калгаса, юбіляр

Ветэран працы, былы старшыня калгаса імя Энгельса Леанід Пагарэльскі, за плячыма якога вялікі працоўны шлях і шмат зробленага для роднага краю, адсвяткаваў юбілей. З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Леаніда Мечыслававіча павіншавалі старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.


У адрас юбіляра гучалі шчырыя пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці і доўгіх гадоў жыцця. А разам з імі – словы павагі і прызнання за шматгадовую працу, адданасць справе і значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі. Леанід Пагарэльскі ўзначальваў калгас імя Энгельса і добра ведаў, якой адказнасці патрабуе праца кіраўніка сельгаспрадпрыемства. За кожным рашэннем старшыні, які быў у свой час і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, стаялі людзі, іх надзённыя клопаты. За гады кіраўніцтва Леаніда Мечыслававіча ў Башнях пабудавана 25 дамоў сядзібнага тыпу і паўсотня кватэр. Наваселле справілі 75 сем’яў, якія звязалі сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Былі адрамантаваны дарогі да кожнай вёскі, пабудаваны жывёлагадоўчыя фермы, закуплена новая сельгастэхніка.

Пра Леаніда Пагарэльскага ў Башнях і сёння гавораць з павагай, як пра вопытнага кіраўніка, талковага гаспадарніка і мудрага чалавека.

У дзень нараджэння словы прызнання былому старшыні выказалі і башнеўцы – пажадалі моцнага здароўя, бадзёрага настрою, увагі родных і блізкіх, каб кожны дзень прыносіў добрыя навіны. Да шчырых пажаданняў нашаму даўняму падпісчыку і чытачу «Герой працы» далучаецца і калектыў рэдакцыі раённай газеты.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *