В День чествования ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск Министерства внутренних дел Республики Беларусь в РОВД прошли торжества

Главное Новости Общество


Ветэранам міліцыі – пашана

10 лістапада адзначаецца Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў РАУС прайшлі ўрачыстасці, на якія былі запрошаны былыя і сённяшнія супрацоўнікі міліцыі.


Ветэранаў павіншаваў начальнік РАУС Леанід Навіцкі. Ён падзякаваў за службу, адзначыў, што знаходзячыся ў адстаўцы, займаючы пасады ў іншых сферах дзейнасці, яны гатовы стаць у любы момант на варту правапарадку. Леанід Анатольевіч уручыў падзякі РАУС былым супрацоўнікам аддзела Вячаславу Зубараву, Аляксандру Шарафутдзінаву, Канстанціну Попелаву.

Слова трымаў старшыня ветэранскай арганізацыі Юрый Арлоў. Ён падзякаваў актывістам арганізацыі, якая сёння налічвае 33 чалавекі, за актыўнасць і ўдзел у мерапрыемствах. Юрый Аляксеевіч уручыў падзякі ветэранскай арганізацыі былым супрацоўнікам РАУС Леаніду Храмцову і Канстанціну Камісараву.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *