Студенты поделились опытом со старшеклассниками из Шумилинской СШ №1

Образование

Працаваць і не здавацца
Люты – месяц сустрэч выпускнікоў з іх памяццю аб школьным жыцці, былымі педагогамі, старымі сябрамі. У нашай школе прайшлі сустрэчы з вясёлай назвай “Парады бывалых”. На першай сустрэчы прысутнічалі ў асноўным выпускнікі мінулага года. Ім хацелася расказаць пра “жахі” першай сесіі і падзяліцца парадамі пра тое, што важней за ўсё ў першыя гады вучобы. Вяла сустрэчу настаўніца рускай мовы і літаратуры Наталля Станіславаўна Інц. І вось прагучала першае пытанне: “У ВНУ гэтак жа ўгаворваюць вучыцца, як і ў школе?”. І ўсе ў адзін голас сказалі, што калі сам сябе не прымусіш, то ніхто цябе не прымусіць. Не раз гучалі словы “цяжка” і “цікава”. Цяжка, бо 70% інфармацыі дае выкладчык, а астатняе павінен шукаць сам студэнт. За пропускі заняткаў ты павінен заплаціць, а потым адпрацаваць іх.
На сустрэчу прыйшлі будучыя эканамісты, журналісты, педагогі, міліцыянеры і іншыя. Так, у родную школу завіталі Вераніка Іванова, студэнтка 3 курса БДУІР і Вольга Аляксеева, выпускніца медуніверсітэта. Медык пажадала нам больш чытаць, развіваць разумовыя здольнасці. Кожны  даваў парады. Размова была карысная не толькі для будучых выпускнікоў, але і для настаўнікаў. Сустрэча скончылася пажаданнямі працаваць і не здавацца,  “атрымліваць асалоду ад школьнага жыцця”.
Зазірнуў у школу і Дзмітрый Гушчын, які вучыцца на выратавальніка. Ён расказаў пра сваю будучую прафесію, прадэманстраваў відэаролік аб сваёй навучальнай установе.
І апошняя сустрэча прайшла з Ульянай Філіпавай, студэнткай Мінскага лінгвістычнага інстытута. Яна расказала, чаму вырашыла стаць  перакладчыкам, расказала пра інстытут.
Дзякуй усім бывалым за парады і пажаданні. Магчыма, некаму гэтыя сустрэчы дапамогуць вызначыцца з будучай прафесіяй. Здаецца, у школе з’явілася яшчэ адна добрая традыцыя “Парады бывалых”.
Дзіяна БЯЗЗУБЕНКА, вучаніца 10 “Б” класа Шумілінскай СШ №1.
надрукавана ў №13 ад 18.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *