Финансовая азбука. Учимся правильно тратить деньги

Общество Экономика

Вучымся правільна траціць грошы
Няправільна думаць, што эканоміць – значыць, адмовіцца ад усяго, купляць толькі самае таннае і складваць грошы ў торбу. Ёсць у народзе такая прымаўка: “Скупы плаціць двойчы”. Дык вось чалавек, які разумна эканоміць, будзе выбіраць пакупкі, гледзячы не толькі на цану, але і на якасць.
Эканоміць не сорамна! Наадварот, разумная эканомія дазваляе пазбавіцца ад непатрэбных трат, якія, як пражэрлівыя монстры, з’ядаюць грошы. Таму толькі той чалавек, які ўмее эканоміць, рэальна можа стаць багатым. Якія спосабы эканоміі можна выкарыстоўваць?
Паходы ў магазін
Перад паходам у магазін трэба складаць спіс неабходных пакупак. Яшчэ можна сачыць за скідкамі і акцыямі ў магазінах, каб купляць якія-небудзь тавары танней.
Абутак, адзенне, бытавая тэхніка і тавары для дома
Многія рэчы можна купляць на сезонных распродажах, а таксама з дапамогай спецыяльных скідачных картак. Некаторыя тавары (напрыклад, пральныя парашкі і і нш.) можна купляць у дыскаўнтарах ці спецылізаваных магазінах – там часта праводзяць акцыі па зніжэнні цэн.
Адмова ад эмацыянальных пакупак
Гэта пакупкі, якія мы не плануем, а проста робім таму, што нам раптам нешта спадабалася. Але перш чым зрабіць настойлівае “хачу”, варта параўнаць цэны на гэты тавар у другіх магазінах – магчыма, там ён акажацца танней. Добры спосаб пазбегнуць паспешлівай пакупкі – адкласці яе “на заўтра”: не выключана, што праз некаторы час рэч проста перастане вас цікавіць. Яшчэ адзін метад: браць з сабой у магазін роўна столькі грошай, колькі збіраецеся патраціць.
Камунальныя паслугі
Тут кожная сям’я выбірае свой варыянт. Але самае простае: гэта сачыць, каб у доме не цяклі краны, выключаць святло, калі выходзіш з пакоя, не пакідаць уключанымі ў разеткі тэлевізар, камп’ютар, зарадную прыладу для мабільнага тэлефона. Акрамя таго, улічваць расход вады і электрычнасці дапамагаюць лічыльнікі, а таксама правільна падабраная бытавая тэхніка.
Тэлефон і інтэрнэт
Эканоміць на паслугах сувязі – гэта не значыць менш размаўляць па мабільніку ці карыстацца інтэрнэтам па раскладзе. Трэба проста выбраць падыходзячы тарыфны план.
Як правільна траціць кішэнныя грошы?
Кішэнныя грошы – гэта тыя грошы, якія бацькі даюць на ўласныя патрэбы дзяцей. Напрыклад, на пакупку соку ці шакаладкі.
Карысная парада дзецям
Паспрабуйце кожны раз, калі атрымліваеце кішэнныя грошы, разлічваць, што менавіта вам трэба будзе за іх купіць. Раздзяліце ўсю суму на колькасць дзён і пастарайцеся траціць менавіта столькі, колькі запланавалі. Канешне, заўсёды можна папрасіць на неабходныя рэчы грошай у бацькоў. Але лепш навучыцца кіраваць сваім бюджэтам самому, бо гэта спатрэбіцца ў дарослым жыцці.
Бацькам на заўвагу
Грошы на кішэнныя расходы можна пачынаць выдаваць дзецям з 6-7 год.
Ваша дзіця павінна само рашаць, на што траціць гэтыя грошы, таму кантраляваць кожны рубель не трэба. Але калі вы бачыце, што выдзеленыя грошы закончыліся, а час выдачы новых не надышоў, паспрабуйце разам прааналізаваць расходы і растлумачыць, ад чаго можна было адмовіцца.
Галоўная мэта кішэнных грошай – навучыць дзіця іх траціць і хоць неяк планаваць свае расходы. Таму не варта выдаваць іх як плату за добрыя адзнакі і работу па доме.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *